Жанна Казіміраўна Дапкюнас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жанна Казіміраўна Дапкюнас (8 сакавіка 1941, Беласток, БССР) — беларуская літаратуразнаўца і арганізатар музейнай справы; унучатая пляменніца Янкі Купалы[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і служачых. Маці — Ядвіга Раманоўская — пляменніца Янкі Купалы.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура» (1963).
З 1963 па 2005 гады працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. Прайшла ўсе прыступкі прафесійнай кар’еры ад навуковога супрацоўніка да кіраўніка музея. Займала пасады загадчыка навукова-экспазіцыйнага аддзела і вучонага сакратара музея. У 1980—1986 гадах — намеснік дырэктара музея.
З 1986 па 2002 гады — дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы. Заснавальнік (1995) і нязменны намеснік старшыні Міжнароднага фонду Янкі Купалы.
Remove ads
Творчы і даследчыцкі шлях
Ініцыятар і арганізатар стварэння ландшафтнага заказніка «Купалаўскі» (Лагойскі і Мінскі раёны, 2000), філіялаў Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Акопах (Лагойскі раён, 1992) і Яхімоўшчыне (Маладзечанскі раён, 2001).
Кіравала творчай групай па стварэнні галоўнай экспазіцыі музея (1976), экспазіцый у філіялах музея ў Вязынцы (1972) і Ляўках (1977), музея-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літаратурнага музея «Над ракою Арэсай» у калгасе «Чырвоная змена» (Любанскі раён) (1980).
З 1995 года — арганізатар міжнародных навуковых канферэнцый па творчасці Янкі Купалы — Міжнародных купалаўскіх чытанняў. Ініцыятар супрацоўніцтва музея з профільнымі ўстановамі Расіі, Польшчы, Украіны, Вялікабрытаніі, Чэхіі і іншых краін. З’яўлялася нацыянальным каардынатарам ад Беларусі міжнароднага праекту «Літаратурны экспрэс Еўропа 2000»[2].
Аўтар шматлікіх артыкулаў пра жыццёвы шлях і творчасць Янкі Купалы, навукова-папулярнага кінафільма «Янка Купала» («Беларусьфільм», 1974), радыёперадач пра Я. Купалу, буклета «Ляўкі. Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік» (1981). Складальнік і аўтар каментарыяў да зборніка Я. Купалы «Публіцыстыка» (1972, разам з Т. Тарасавай), трэцяга тома збору твораў Янкі Купалы ў трох тамах (1982). Сябра рэдакцыйнай калегіі поўнага збору твораў Янкі Купалы ў дзевяці тамах (1995—2003).
Укладальнік кнігі «Я. Купала. Санеты» (2002, разам з В. Рагойшам), буклетаў і альбомаў «Святло Купалава Дому» (1998), «Па Купалаўскіх мясцінах» (2002, 2006), «Купалаўскія мясціны на Маладзечаншчыне. Яхімоўшчына» (2004). Удзельнічала ў складанні «Бібліяграфіі твораў Янкі Купалы» (ч.3, 1972) і бібліяграфіі «Янка Купала ў літаратурнай крытыцы і мастацтвазнаўстве» (1980).
У складзе рэдакцыйнай калегіі рэдагавала запісы I—VII Міжнародных купалаўскіх чытанняў (1995—2004), каталог «Янка Купала ў выяўленчым мастацтве, 1882—2002» (2003). Аўтар шэрагу артыкулаў у энцыклапедычным даведніку «Янка Купала» (1986).
Remove ads
Прафасійныя адзнакі і ўзнагароды
- Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1977)
- Залатая ганаровая адзнака Таварыства польска-савецкага сяброўства (1979)
- Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2001)
Зноскі
- Склад конкурснай камісіі па правядзенню конкурса на стварэнне эскізнага праекту помніка Я.Купалу і Я.Коласу ў г.Варшаве(недаступная спасылка) (4 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2012. Праверана 2 чэрвеня 2012.
- Насустрач новаму тысячагоддзю – пад стук колаў (5 кастрычніка 2011).(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads