Жан Дасэ

французскі імунолаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Жан Дасэ
Remove ads

Жан Батыст Габрыэль Дасэ (фр.: Jean Dausset; 19 кастрычніка 1916, Тулуза, Францыя — 6 чэрвеня 2009, Пальма-дэ-Малёрка, Іспанія) — французскі імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1980 годзе разам з Б.Бенасерафам і Дж. Д.Снелам за адкрыццё галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці, групы генаў, якія адказваюць за распазнанне чужародных рэчываў і развіццё імуннага адказу.

Хуткія факты Жан Батыст Габрыэль Дасэ, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Жан Дасэ нарадзіўся 19 кастрычніка 1916 года ў Тулузе, Францыя. Ён быў малодшым з чатырох дзяцей Анры Дасэ і Элізабэт Дасэ (у дзявоцтве Рэнард). Яго бацька паходзіў з Пірэнэяў і быў доктарам па прафесіі, а маці была хатняй гаспадыняй з Латарынгіі. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны сям’я Дасэ пераехала ў Біярыц, дзе Жан правёў большую частку свайго дзяцінства. Яго бацька быў галоўным урачом у шпіталі Баён. Дасэ атрымаў хатнюю адукацыю. Ва ўзросце 11 гадоў, Дасэ і яго сям’я пераехала ў Парыж. Ён пачаў сваю фармальную адукацыю ў ліцэі Мішэль ва ўзросце 15 гадоў. Пасля атрымання ступені бакалаўра ў галіне матэматыкі, бацька пераканаў Жана, каб ён вывучаў медыцыну ва ўніверсітэце Парыжа. Абодва бацькі Дасэ памерлі, калі Жану было 19 гадоў.

Калі пачалася Другая сусветная вайна, Дасэ быў прызваны ў французскую армію, і яго на адзін год адправілі ў Паўночную Італію. Пасля вяртання ў Парыж у 1940 годзе Дасэ шмат займаўся, каб здаць экзамен па медыцынскай практыцы. Пасля здачы экзамену Дасэ далучыўся да руху «Змагарная Францыя» ў Паўночнай Афрыцы ў якасці работніка хуткай дапамогі. Першапачаткова ён быў размешчаны ў Марока, але пазней быў адпраўлены ў Туніс. Зацікаўленасць да гематалогіі ў Дасэ з’явілася, калі ён выконваў шматлікія пераліванні крыві параненым салдатам. У 1944 годзе Дасэ вярнуўся ў Парыж, дзе ён працаваў у мясцовым цэнтры пералівання крыві пры шпіталі святога Антонія.

Скончыў Парыжскі ўніверсітэт ў 1945 годзе. З 1946 года дырэктар лабараторыі Французскага нацыянальнага цэнтра пералівання крыві, з 1948 года ў Гарвардскім, з 1958 года ў Парыжскім універсітэтах, з 1968 года дырэктар Французскага нацыянальнага інстытута навуковых даследаванняў.

Першыя работы ў Францыі па трансплантацыі.

У 1978 годзе атрымаў прэмію Вольфа па медыцыне.

Прафесар эксперыментальнай медыцыны (1978).

Аўтар навуковых прац па імунагематалогіі, выявіў новую сістэму лейкацытарных антыгенаў, даследаваў іх ролю ў транспланталогіі.

Член Французскай акадэміі навук і медыцыны, Бельгійскай каралеўскай акадэміі медыцыны, ганаровы член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

Жан Дасэ памёр 6 чэрвеня 2009 года ў горадзе Пальма ў Іспаніі, дзе жыў на працягу апошніх двух гадоў[10].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads