Жаўтабрухі полаз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жаўтабрухі полаз, жаўтабрух (Dolichophis caspius) — змяя сямейства вужовых.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня да 2,5 м. Верхні бок цела усіх адценняў аліўкавага колеру, без узору. Бруха жоўтае, палевае, зрэдку чырванаватае. Вакол вачэй звычайна жоўтая пляма.
Пашырэнне
Пашыраны ў Паўднёвай Еўропе, у Пярэдняй і Малой Азіі. Жыве ў адкрытых стэпах, паўпустынях, куставых зарасніках і інш. Корміцца дробнымі млекакормячымі, паўзунамі, птушкамі, насякомымі.
Асаблівасці біялогіі
Адкладвае 6—16 яек.
Агрэсіўны від, нападае нават на чалавека. Укус дарослага полаза балючы і кроватачывы, але не небяспечны.
Літаратура
- Жаўтабрухі полаз // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads