Жаўтагузка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жаўтагу́зка (Euproctis similis) — матыль падсямейства ваўнянак.
Remove ads
Апісанне
Крыла (размах 30-45 мм) белыя, пярэднія, асабліва ў самцоў, іншы раз з маленькімі чорнымі плямамі на заднім краі. Канец брушка жаўтаваты. Самец меншы за самку.
- Самец
- Самка
Пашырэнне
Пашыраны ў Еўропе, Сібіры, на Далёкім Усходзе. На Беларусі водзіцца ў лісцевых лясах.
Асаблівасці біялогіі

Лёт назіраецца ў ліпені-верасні. Вусені ў верасні-маі развіваюцца на лісцевых дрэвах, шкодзяць дубу, ліпе, глогу, зрэдку пладовым дрэвам, ружам.
Літаратура
- Жаўтагузка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads