Жорж Шарпак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жорж Шарпак (фр.: Georges Charpak, 1 жніўня 1924 — 29 верасня 2010) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1992).
Remove ads
Біяграфія
Жорж Шарпак нарадзіўся ў валынскім мястэчку Дубравіца (тады ў Польшчы, цяпер — Ровенская вобласць Украіны), у яўрэйскай сям’і. Калі яму было тры гады сям’я (бацькі — Мотл Харпак, пасля Морыс Шарпак, і Хана Шапіра, пасля Ганна Шапіра) пакінула Польшчу і пасялілася ў Хайфе (падмандатнай Палестыне, дзе яго бацька уладкаваўся каменячосам на дарожных работах), а ў 1931 годзе праз Польшчу пераехала ў Парыж (дзе раней пасяліліся бацькавы сваякі).
Падчас Другой сусветнай вайны па падробленых дакументах на імя Жоржа Шарпенцье Жорж Шарпак з бацькамі бег на свабодны ад нямецкай акупацыі поўдзень Францыі, дзе ўдзельнічаў у Руху Супраціву і ў 1943 годзе быў заключаны ў турму ўладамі рэжыму Вішы. У 1944 годзе ён быў дэпартаваны ў нацысцкі канцэнтрацыйны лагер Дахау, дзе заставаўся да яго вызвалення ў 1945 годзе. Пасля заканчэння навучання ў Ліцэі Манпелье ў 1945 годзе, ён паступіў у парыжскі «École des Mines», адну з самых прэстыжных тэхнічных навучальных устаноў у Францыі. У наступным годзе ён становіцца натуралізаваным грамадзянінам Францыі.
Пасля заканчэння Парыжскай школы горнай справы ў 1948 годзе Шарпак атрымлівае ступень бакалаўра ў горным справе і пачынае працаваць у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў. У 1954 годзе атрымлівае ступень доктара навук у галіне ядзернай фізікі ў Калеж дэ Франс, дзе ён працаваў у лабараторыі Фрэдэрыка Жаліо-Кюры. У 1959 годзе далучаецца да каманды даследчыкаў у Еўрапейскім цэнтры па ядзерных даследаваннях («ЦЕРН», фр. CERN) у Жэневе, а ў 1984 годзе адначасова становіцца прафесарам у Школе паглыбленага вывучэння фізікі і хіміі ў Парыжы.
Аўтар навуковых прац па эксперыментальнай фізіцы высокіх энергій, распрацоўцы сродкаў дэтэктыравання элементарных часціц. Вынайшаў шматправадную прапарцыянальную камеру (камера Шарпака, 1968), якая дазволіла адкрыць шэраг элементарных часціц і знайшла выкарыстанне ў медыцыне, біялогіі і прамысловасці.
У 1985 годзе Шарпак становіцца членам Французскай Акадэміі навук. У 1992 годзе яму прысуджаецца Нобелеўская прэмія па фізіцы «за адкрыццё і стварэнне дэтэктараў часціц, у прыватнасці шматдротавай прапарцыйнай камеры». Шарпак з’яўляўся актыўным абаронцам выкарыстання мірнай ядзернай энергіі. Прафесар Шарпак — член Савета спонсараў часопіса Bulletin of Atomic Scientists. Памёр 29 верасня 2010 г.
Remove ads
Зноскі
- Georges Charpak // Brockhaus Enzyklopädie
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Georges Charpak // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Fichier des personnes décédées mirror Праверана 29 лістапада 2023.
- NNDB — 2002.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads