Залатавочкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Залатавочкі, флёрніцы (Chrysopidae) — сямейства насякомых атрада сеткакрылых.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня 4,5-20 мм. Цела звычайна зялёнага, зеленавата-жоўтага або шэрага колеру. Крылы празрыстыя, светлыя, вясёлкава- або перламутрава-пералівістыя (размах 19—65 мм), з густой сеткай жылак; у спакоі складываюцца стрэшкападобна. Вусікі доўгія, ніткападобныя. Вочы выпуклыя, залацістыя (адсюль назва).
Пашырэнне
Адрозніваецца больш за 1900 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды і Новай Зеландыі. Трапляюцца на лісці дрэў і кустоў. Многія віды — пастаянныя насельнікі культурных ландшафтаў. На Беларусі найбольш адзначаны залатавочка звычайная (Chrysoperla carnea) і залатавочка жамчужная (Chrysopa perla). У шэрагу краін златавочку Chrysopa carnea разводзяць для падаўлення колькасці шкоднікаў раслін, асабліва ў цяпліцах.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Жывуць адкрыта на расліннасці. Лічынкі і дарослыя — драпежнікі, кормяцца тлямі, шчытоўкамі, вусенямі, кляшчамі, яйцамі насякомых, некаторыя — нектарам і пылком. Асобныя віды носяць на целе шчыток з скурак ахвяр, павуціны або кавалачкаў сухіх лісцяў. Дарослыя златавочкі лётаюць павольна і неахвотна, часцей сядзяць на лісцях дрэў і кустоў або на раслінах у квецені.

Самкі адкладваюць сцябліністыя яйцы кучкамі на лісце розных раслін. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі падоўжаныя, верацёнападобныя, жаўтавата-карычневыя ці светла-шэрыя, з шырокай галавой і доўгімі серпападобна загнутымі сківіцамі, зверху па баках пучкі валаскоў. Зімуюць дарослыя насякомыя.
Літаратура
- Залатавочкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Залатавочкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads