Залозніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Залозніца[1][2] (Scrophulária) — род шматгадовых траў або паўхмызнякоў сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae), часта агіднага паху. Налічвае больш за 150 відаў, пашыраных на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі[3].
Remove ads
Батанічнае апісанне
Сцёблы раслін прамыя або галінастыя, вышынёй да 1[3] м. Лісце суцэльнае або рассечанае, з суцэльнымі краямі ці зубчастымі, ніжнія лісткі супраціўныя, верхнія — чаргаваныя. Кветкі непрыкметныя, з трубчастым двухгубым вяночкам[3], у большасці зеленаватыя, жоўтыя або пурпуровыя, у доўгіх вільчатых, гронкападобных суквеццях. Плод — яйкападобная ці амаль шарападобная шматнасенная каробачка, адкрываецца двума створкамі. Насенне авальнае, з папярочнымі зморшчынкамі.
Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды ядавітыя і пустазелле[3].
Remove ads
Віды

Спіс некаторых відаў:[4]
- Scrophularia alata A.Gray — Залозніца крылатая, ці Залозніца
- Scrophularia auriculata L. [syn. Scrophularia aquatica auct.]
- Scrophularia buergeriana Miq.
- Scrophularia californica Cham.&Schltdl.
- Scrophularia canina L.
- Scrophularia decomposita Royle ex Benth.
- Scrophularia elatior Benth.
- Scrophularia hierochuntina Boiss.
- Scrophularia kakudensis Franch.
- Scrophularia koraiensis Nakai
- Scrophularia lanceolata Pursh
- Scrophularia lucida L.
- Scrophularia marilandica L.
- Scrophularia ningpoensis Hemsl.
- Scrophularia nodosa L. typus — Залозніца вузлаватая, ці Зябер, ці Падтыннік, ці Падценнік, ці Зябёр, ці Валляковая трава, ці Старавіца, ці Воўчая крапіва, ці Валляковая трава — звычайны для ўсёй Еўропы
- Scrophularia nudata Pennell
- Scrophularia orientalis L.
- Scrophularia pauciflora Benth.
- Scrophularia rubricaulis Boiss.
- Scrophularia sambucifolia L.
- Scrophularia scopolii Hoppe ex Pers.
- Scrophularia striata Boiss.
- Scrophularia umbrosa Dumort. — Залозніца цяністая, ці Маташнік
- Scrophularia variegata M.Bieb.
- Scrophularia villosa Pennell
- Scrophularia xanthoglossa Boiss.
- Scrophularia xylorrhiza Boiss.&Hausskn.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
- Напісанне Залозніца ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. Мн., 1998, С. 515.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 538.
- Па даных сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads