Залозніца вузлаватая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Залозніца вузлаватая
Remove ads

Зало́зніца вузлаватая[1][2] (Scrophularia nodosa) — від кветкавых раслін з роду Залозніца (Scrophularia) сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae)

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назвы

Залозніца вузлаватая, зябер[3], зябёр, падтыннік, падценнік, старавіца[4][5][6][7], воўчая крапіва[8], валляковая трава[2].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—125 см з клубнепадобна падоўжаным карэнішчам і прамастойным граністым сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, буйное, яйцападобнай формы, завостранае, з пілаватым краем, на чаранках. Аснова ліста сэрцападобнай формы. Кветкі з пяццю пялёсткамі, на кветаножках, пакрытых валаскамі, у пірамідальных рэдкіх суквеццях. Плод — каробачка зялёна-бурага колеру.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Расце па берагах вадаёмаў і ў прыбярэжных і пойменных хмызняках, на нізінных балотах, вільготных лугах і на ўзлесках вільготных лясоў, на пустках, агародах, у парках і садах, каля дарог. Ценевынослівая расліна, эўтроф, мезафіт і гіграфіт[9].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая і меданосная расліна. Ядавітая для буйной рагатай жывёлы і коней.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  3. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  8. Норичник шишковатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads