Залозніца цяністая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Залозніца цяністая
Remove ads

Залозніца цяністая[1], Маташнік (Scrophularia umbrosa) — від кветкавых раслін з роду Залозніца (Scrophularia) сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—120[1] см. Сцябло прамастойнае, крылатае. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, на кароткіх чаранках, пілаватае па краі. Трубка кветкавага вяночка і сярэдняя доля ніжняй губы зялёнага колеру, верхняя губа і спінка бура-чырвоныя. Плод — гладкая каробачка яйцападобнай формы.

Расліна ядавітая.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных і трапічных абласцей Азіі. Расце па берагах вадаёмаў, на балотах, у чорнаалешніках, на вільготных лугах. Мезафіт, гіграфіт і мезатроф[2]. Добра пераносіць цень[2]. Цвіце ў чэрвеніліпені.

Рэдкі і ахоўваемы від на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. Норичник теневой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads