Замосце (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Замосце (Пухавіцкі раён)map
Remove ads

Замо́сце[1] (трансліт.: Zamoscie, руск.: Замостье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 43 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 36 км ад Мінска.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Замосце — назва-арыенцір, гэта значыць паселішча за мостам.

Гісторыя

Ранняя гісторыя

У часы Вялікага Княства Літоўскага гэтая мясцовасць як авульс (была авульсам да 1857 года) уваходзіла ў склад дамена Дудзічы, належала Прозарам[2]. У 1785 годзе Ружа Прозар[d] выйшла замуж за Станіслава Ельскага, палкоўніка пяцігорскага, пазней скарбовага камісара Рэчы Паспалітай. Такім чынам праз вена мясцовасць перайшла да Ельскіх.

Thumb
Партрэт Аляксандра Ельскага, 1888 г. Мастак Ігнат Урублеўскі

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Станіслаў Ельскі, каторы ад 1812 года быў маршалкам шляхты ў Ігуменскім павеце, памёр у 1829 годзе, а мясцовасць перайшла да ягонага сына Караля[d]. Па смерці Караля ў 1855 годзе дамен Дудзічы быў падзелены паміж яго сынамі, Замосце дасталася Аляксандру Ельскаму. У 1857 годзе Аляксандр Ельскі збудаваў тут 13 будынкаў, а каля 1860 года асабняк з драўляных зрубаў[3]. Ён пасадзіў сотні дэкаратыўных дрэў і кустоў, 600 пладовых дрэў. Асушыў зямлю, пабудаваў цагельню, стварыў рыбную гаспадарку. Пасля 1861 года маёнтак у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета[4]. Пасля смерці Аляксандра ў 1916 годзе, кароткі час Замосцем валодаў яго сын Ян[d].

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (гміна Дудзічы, Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР, маёнтак нацыяналізаваны. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новы шлях».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У наваколлі вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1943 года вёска спалена ў ходзе нямецкай карнай аперацыі. Пасля вайны вёска адноўленая[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 41 жыхар
  • 1917 год — 1 двор, 107 жыхароў
  • 1940 год — 19 двароў, 72 жыхары
  • 1999 год — 16 жыхароў
  • 2002 год — 6 двароў, 10 жыхароў
  • 2010 год — 7 жыхароў
  • 2019 год — 6 жыхароў[5]

Вядомыя асобы

  • Аляксандр Ельскі (1834—1916, маёнтак Замосце) — беларускі гісторык, краязнавец, публіцыст, адзін з першых гісторыкаў беларускай літаратуры і збіральнікаў беларускіх рукапісаў.

Славутасці

Панарама

Thumb
Панарама вёскі, 2016 г.

Спіс вуліц

  • Армейская вуліца
  • Паркавая вуліца
  • Цэнтральная вуліца[6]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads