Замчышча (засценак)
колішні засценак, цяпер у межах Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
За́мчышча — колішні засценак на правым беразе Свіслачы, цяпер у межах горада Мінска.
На поўначы ад Замчышча месціцца Архірэйская Слабада, па паўночным захадзе — Архірэйская Пустыня, на захадзе — Чыжоўка, на ўсходзе — Падлоссе.
Remove ads
Гісторыя

У канцы XIX стагоддзя засценак у Сеніцкай воласці Мінскага павета, уласнасць Варатніцкіх. У 1917 годзе фальварак Замчышча, двор, 18 жыхароў (10 беларусаў, 8 палякаў)[1].
У 1930 годзе арыштаваны і сасланы Шаблоўскі Франц Язэпавіч (нар. 1869), уласнік аднаасобнай гаспадаркі на хутары Замшчышча, тады Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі[2]. Уласнасць нацыяналізаваная, тут размясціўся Дом адпачынку «Замчышча». Пасля Другой сусветнай вайны размешчанае педагагічнае вучылішча. У 1975 годзе тут утворанае Мінскае авіяцыйнае вучылішча.
Remove ads
Зноскі
- Шаблоўскі Франц Іосіфавіч (1869) . by.openlist.wiki. Архівавана з першакрыніцы 1-11-2019. Праверана 1-11-2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads