Захараўшчына (Літва)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Захараўшчына, таксама Зака́рышкес[3] (літ.: Zakariškės) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Знаходзіцца за 3 км ад Дукштаў.

Хуткія факты Захараўшчына, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У 1865 годзе Захараўшчына была засценкам у Мейшагольскай воласці Віленскага павета. У ім быў 1 двор, дзе пражывалі 2 жыхары (каталікі), 2 рэвізскія душы[1].

Паводле звестак 1905 года, у засценку пражывала 5 чалавек (3 мужчыны і 2 жанчыны), а плошча зямельнай маёмасці складала 14 дзесяцін[2].

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Захараўшчыну занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[5]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

З 1920 года ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[6].

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Захараўшчына разам з часткай Віленскага краю была перададзена Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі 1959пер., 1970пер. ...

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads