Рутвіца рагатая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рутвіца рагатая
Remove ads

Ру́твіца рагатая[1] (Lotus corniculatus) — від кветкавых раслін роду Рутвіца (Lotus) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Рутвіца рагатая, руцвіца[2][3], трызаўка, заяччы браткі, рута польная[4][5], заячча трава, палявая акацыя[6].

Сінонімы

У сінаніміку віду ўваходзяць наступныя назвы:

  • Lotus ambiguus Spreng.
  • Lotus arvensis Pers.
  • Lotus balticus Miniaev
  • Lotus carpetanus Lacaita
  • Lotus caucasicus Kuprian.
  • Lotus komarovii Miniaev
  • Lotus major Scop.
  • Lotus olgae Klokov
  • Lotus ruprechtii Miniaev
  • Lotus tauricus Juz.
  • Lotus zhegulensis Klokov

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Thumb
Суквецце

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—40 см. Сцябло ляжачае, прыўздымаецца або ўзыходзіць. Корань стрыжнёвы. Лісце чарговае, чарашковае, тройчатае.Прылісткі завостраныя, лісточкі да 15 мм даўжынёй, яйкападобныя. Суквецці парасонавыя, пяцікветкавыя. Кветкі да 15 мм даўжынёй, жоўтыя. Чашачка слабаапушаная або голая. Бабы да 25 мм даўжынёй, прамыя.

Цвіце з канца вясны да позняй восені.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне

Меданосныя пчолы ахвотна збіраюць нектар з кветак віду. Медадайнасць — да 15 кг з гектара суцэльных пасеваў[7].

Падвіды

  • Lotus corniculatus subsp. afghanicus Chrtkova
  • Lotus corniculatus subsp. corniculatus L.
  • Lotus corniculatus subsp. frondosus Freyn
  • Lotus corniculatus subsp. fruticosus Chrtkova
  • Lotus corniculatus var. japonicus Regel

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Абрикосов Х. Н. и др. Лядвенец // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 179. Архівавана 7 студзеня 2012.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads