Званец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Званец
Remove ads

Зване́ц[1][2] (Rhinánthus) — род кветкавых раслін сямейства Заразіхавыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя травяністыя расліны з прамымі, простымі або галінастымі сцёбламі вышынёй да 60 см. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, супраціўнае, прылісткаў не мае. Кветкі двухгубыя, на кароткіх кветаножках, у гронкападобных суквеццях. Колер кветак звычайна жоўты. Плод — сухая двухстворкавая каробачка.

Асаблівасці біялогіі

Раслінам роду ўласцівы сезонны дымарфізм. З’яўляюцца паўпаразітамі — утвараюць прысоскі (гаўсторыі), якімі прысмоктваюцца да каранёў злакаў. Сярод раслін роду ёсць лекавыя, ядавітыя і пустазельныя. Растуць на палях, лугах, пры дарогах.

Распаўсюджанне і віды

Род налічвае каля 50[2] відаў (34 віды[3]). Распаўсюджаны ва ўмераных зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 6 відаў: званец летні (Rhinanthus aestivalis), званец малы (Rhinanthus minor), званец бяскрылы (Rhinanthus apterus), званец позні (Rhinanthus serotinus), званец вясенні (Rhinanthus vernalis), званец чарнеючы (Rhinanthus nigricans)[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads