Званочак жорсткавалосы

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Званочак жорсткавалосы
Remove ads

Званочак жорсткавалосы, або аленевы, або цвёрдаваласісты[2] (Campanula cervicaria) — від травяністых раслін сямейства званочкавыя (Campanulaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і Сібіры. Этымалогія: лац.: cervix — «шыя», лац.: arius — прыкметнікавы суфікс[3].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Званочак цвёрдаваласісты, дзвонак, ужоўнік[4], зара[4].

Апісанне

Шматгадовая расліна 30-100 см вышынёй. Расліна апушана жорсткімі адлеглымі валасінкамі. Ніжняе лісце ля аснавання паступова звужанае, даўгавата-ланцэтнае. Слупкі трохі выступаюць з вяночка. Вяночак 13-20 мм даўжынёй, варонкападобна-званочкавы, на краі раснічасты, блакітны або фіялетавы. Сцябло востраграневае[5]. Стрыжневы корань кароткі, тоўсты, прамы. Круглява канічная, даволі вузкая, моцна жылістая, апушаная капсула адкрываецца з асновы[6].

Remove ads

Распаўсюджанне

Еўропа: Данія, Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Украіна, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Італія (паўночная і цэнтральная часткі), Паўночная Македонія, Румынія, Сербія (у тым ліку Косава), Славенія, Францыя, Іспанія; Азія: Расія Сібір. Засяляе ўскрайкі, пакоркавыя лугі, сухія лугі і берагі[6][7][8].

Ва Украіне расце ў лясах, хмызняках, — у лясных раёнах і лесастэпе, радзей у паўночнай частцы стэпу[5]. Уваходзіць у пералікі відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыях Данецкай, Жытомірскай, Кіеўскай, Ровенскай, Хмяльніцкай абласцей[9].

Галерэя

Зноскі

  1. Linnaeus C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 1. — С. 167.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21856106'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1043'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21856050'></a>
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 29. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Germplasm Resources Information Network. npgsweb.ars-grin.gov. Праверана 17.04.2018. (англ.)
  4. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наук. думка, 1987. — С. 315. (руск.) (укр.)
  5. luontoportti.com. (англ.)
  6. bgbm.org. (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  8. Андрієнко Т. Л., Перегрим М. М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ: Альтерпрес, 2012. — 148 с. ISBN 978-966-542-512-0.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads