Звычайны ліс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Звычайны ліс (Vulpes vulpes) — драпежнае млекакормячае сямейства сабачых, найбольш распаўсюджаны і самы буйны від роду лісоў.
Remove ads
Апісанне

Даўжыня цела 60-90 см, хваста — 36-60 см, маса — 5-10 кг. Цела стройнае. Поўсць пушыстая, на спіне і з бакоў рыжавата-чырвоная з жоўтым адценнем, у т. зв. «сівадушак» з серабрыстым, цёмна-бурым, цёмна-шэрым або чырвона-серабрыста-бурым адценнем, у «крыжанак» з цёмным крыжападобным малюнкам на плячах і інш. Ліняе вясной і ўвосень.
Распаўсюджанне
Ліс распаўсюджаны вельмі шырока: на ўсёй тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Афрыкі (Егіпет, Алжыр, Марока, паўночны Туніс), большай частцы Азіі (да паўночнай Індыі, паўднёвага Кітая і Індакітая), у Паўночнай Амерыцы ад арктычнай зоны да паўночнага ўзбярэжжа Мексіканскага заліва. Акліматызаваная у Аўстраліі і распаўсюдзілася па ўсім кантыненце, за выключэннем некаторых паўночных раёнаў з вільготным субэкватарыяльным кліматам.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Харчаванне
Актыўны ў любы час сутак, пераважна раніцай і ўвечары.
Ліс, хоць і належыць да тыповых драпежнікаў, сілкуецца вельмі разнастайнымі кармамі. Сярод ежы, якую ён ужывае, выяўлена больш 400 відаў адных толькі жывёл, не ўлічваючы некалькіх дзясяткаў відаў раслін. Асноўны корм — мышападобныя грызуны, птушкі; ловіць зайцоў, свойскіх курэй і гусей, есць насякомых, ягады.
У снежныя зімы мышы і іншыя грызуны хаваюцца ў тунэлях пад паверхняй снегу. Але ліс, каб злавіць іх, схіляе галаву з боку ў бок, прыслухоўваючыся да крокаў сваёй ахвяры, і здзяйсняе атаку з паветра. У гэтым труку звер высока падскоквае і нырае тварам у снег. Доўгія морды гэтага віду лісаў больш вузкія, чым у іншых, і таму без траўм праходзяць скрозь снег, рассоўваючы яго.
Размнажэнне
Полавая спеласць ва ўзросце 1 года. Норы з 2—4 хадамі будуе пераважна на зарослых узвышаных месцах, часам займае норы барсука, дуплы паваленых дрэў, глухія ямы. Гнездавая камера на глыбіні да 1—1,5 м. Увосень і зімой трымаецца паасобку. У пары 1 сезон. Гон у лютым—сакавіку. Цяжарнасць 49—58 сутак. Прыплод да 12—13 лісянят у канцы красавіка—маі. Працягласць жыцця 5—7 гадоў.
У культуры
Геральдыка
Выяву ліс можна сустрэць на гербах шматлікіх гарадоў:
Нумізматыка
Выява ліс прысутнічае на шэрагу манет:
- Беларусь (2002 год)
Мультыплікацыя
- Звератопія (рус. Зверополис) - адзін з галоўных герояў - ліс Нік Уайлд які з-за выпадку ў дзяцінстве пазіцыянуе сябе як тыповы стэрэатыпны «хітры ліс». Цікава што яго «калега па бізнесе» - ліса-фенек.
Інтэрнет-мем
«Упораты ліс» (англ. stoned fox) — патрапанага выгляду пудзіла лісы з вытарашчанымі вачыма, якое сядзіць на крэсле. Аўтарам пудзіла з'яўляецца брытанская таксідэрмістка Адэль Морзэ. Мянушка «Упораты ліс» пудзіла атрымала з-за свайго падабенства са стэрэатыпным прадстаўленнем аб знешнім выглядзе наркаманаў.
Для самой Адэль Морзэ гэта было першае буйнае пудзіла, і пад час працы ёй было зроблена некалькі памылак з-за якіх пудзіла атрымалася такім «незвычайным». Прыкладна год пудзіла праляжала ў каробцы, пасля чаго Адэль вырашыла яго прадаць на аўкцыёне eBay. Ліс быў набыты Майклам Бурменам 14 кастрычніка 2012 года за 330 фунтаў стэрлінгаў.
Праз некаторы час фотаздымак Ліса быў выкладзены на сайце reddit.com пасля чаго стаў папулярным героем «фотажаб».
Remove ads
Літаратура
- Самусенка Э. Ліс звычайны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads