Зміцер Вішнёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зміцер Вішнёў (нар. 7 жніўня 1973[1], Дэбрэцэн) — беларускі пісьменнік, паэт, мастак, перформер і выдавец
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Дэбрэцэне (Венгрыя). Скончыў Факультэт журналістыкі БДУ. Вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага на Вышэйшых літаратурных курсах (семінар крытыкі). Браў урокі жывапісу ў Уладзіміра Акулава.
Працаваў карэспандэнтам газеты «Культура», рэдактарам аддзела часопіса «Беларусь», літаратурным кансультантам у Саюзе беларускіх пісьменнікаў, дырэктарам выдавецтва «Галіяфы», быў галоўным рэдактарам часопіса «Тэксты».
Адзін з заснавальнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ». Быў удзельнікам літаратурнай суполкі «SCHMERZWERK». Узначальваў перформарную групу «Спецбрыгада афрыканскіх братоў».
Сябра беларускага ПЭН-цэнтра. Быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Стыпендыят Literarisches Colloquium Berlin (Германія, 2006).
Remove ads
Бібліяграфія
- 1998 — Штабкавы тамтам
- 2001 — Тамбурны маскіт
- 2002 — Трап для сусьліка альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў
- 2005 — Верыфікацыя нараджэння
- 2007 — Фараон у заапарку
- 2010 — Замак пабудаваны з крапівы
- 2011 — Шоргат жукоў
- 2014 — Спітыя баркасы
- 2018 — Калі прыгледзецца — Марс сіні
- 2023 — «НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія („ТВЛ“, „Бум-Бам-Літ“)»[2]
- 2025 — Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер[3]
Вершы, артыкулы, проза друкаваліся ў часопісах і газетах «Дзеяслоў», «Kafka», «die horen», «Новая юность», «Дружба народов», «Маладосць», «Крыніца», «Калосьсе», «Беларусь», «Першацвет», «Мастацтва», «Вясёлка», «nihil», «KRASNOGRUDA», «Культура», «Літаратура і мастацтва» і іншых, у альманах і калектыўных зборніках «Тазік беларускі», «Дзень паэзіі», «4 + 4 + 4» (шведска-беларускі літаратурны зборнік), «FRONTLINIE» (беларуска-нямецкая анталогія), «FRONTLINIE-2» (беларуска-нямецкая анталогія), «Тэксты», «10 festival dnevi poezije in vina — medana 2006», «Ludzie, miasta. Literatura Bialorusi, Niemiec, Polski i Ukrainy», «Минская школа», «Мінкульт», «Grand Tour. Reisen durch die junge Lyrik Europas», «Краса і сіла: анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя» «Анталогия на беларуската поезия» і іншых.
Remove ads
Пераклады на іншыя мовы
Асобныя творы Змітра Вішнёва перакладзены на балгарскую, латышскую, польскую, славенскую, славацкую, англійскую, італьянскую, рускую, украінскую, чэшскую, нямецкую, румынскую, славенскую, шведскую, венгерскую мовы.
У 2014 годзе раман «Замак пабудаваны з крапівы» (Das Brennesselhaus) выйшаў па-нямецку ў выдавецтве LuxBooks. Пераклад Марціны Якабсан.
У розны час творы Змітра Вішнёва перакладалі на нямецкую мову Андрэ Бём, Томас Вайлер, Эльке Эрб, Марціна Якабсан, Вольга Гапеева і Маціяс Гёрыц, Ніна Велер.
- 2021 «БУМ-БАМ-ЛІТ»: анталёгія беларускае паэтычнае рэвалюцыі / «БУМ-БАМ-ЛІТ»: антологія білоруської поетичної революції[4]
- 2023 Weiter Schreiben Magazin № 5 März. Эсэ «Meine Freiheit ist betrunken und tanzt nackt»[5]
- 2024 Анталогія. 25 Jare Writers in Exile. Gefährdete Stimmen einer Welt in Gefahr
- 2024 Kursbuch 219
- 2024 Refugees Worldwide 4. Reportagen
- 2024 «Берлин. Берега» № 2[6]: у аўтарскім перакладзе на рускую мову выйшаў вялікі фрагмент з рамана «Берлинские разговоры с горбуном» («Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер»).
- 2024 IL MONDO E FINITO E NOI INVECE NO. Antologia di poesia bielorussa del ХХІ
- Manuskripte 246/2024[7]
- 2025 Befragungen am Nullpunkt[8]: асобныя вершы і гутарка са Змітром Вішнёвым Unabhängige Kultur in Belarus zwischen Aufbruch und Repression = «Распытванне на нулявым пункце. Незалежная культура Беларусі паміж уздымам і рэпрэсіямі».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads