Уладзімір Іванавіч Акулаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Іванавіч Акулаў (нар. 23 красавіка 1954, Баранавічы, БССР, СССР) — сучасны беларускі мастак-авангардыст, прадстаўнік другой хвалі беларускага авангарду.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 23 красавіка ў горадзе Баранавічы. Займаўся ў Слуцку ў студыі выяўленчага мастацтва Гарадскога дома піянераў і школьнікаў у выкладчыка Уладзіміра Садзіна. Скончыў школу № 2 г. Слуцка.
Творчае амплуа мастака пачало фарміравацца ў час вучобы на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута (1976—1980). Асаблівы ўплыў у віцебскі перыяд на Акулава аказаў мастак і педагог Алег Рыгоравіч Арлоў[1] (1934—1995). Пазней стажыраваўся ў майстэрнях у Ленінградзе. Уваходзіў у мінскі арт-гурток «Галіна». Працаваў выкладчыкам выяўленчага мастацтва, дырэктарам Дома культуры ў вёсцы, вулічным мастаком, мастаком-афарміцелем у розных арганізацыях Беларусі і Расіі.
З 1985 ажыццяўляе выставачную дзейнасць.
Remove ads
Творчасць
Майстар партрэта, пейзажа, нацюрморта, кампазіцый з сімволікай-алегарычнымі сюжэтамі, ілюстрацый да літаратурных твораў.
З'яўляецца аўтарам шэрагу маштабных тэматычных цыклаў — «Маскі і вобразы», "Партрэт і аўтапартрэт", «Цэрквы і манастыры», «Вайна», «Генералы», «Вялікія людзі», «Усход», «Эрас і Танатас», «Нацюрморты», «Кветкі», «Самавары», «Славутыя яўрэі», «100 алігархаў Forbes», «Анімалістычны цыкл», «Месцы і людзі Беларусі», «Футбалісты» і інш.
Выканаў цыклы ілюстрацый да класічных творах сусветнай літаратуры — «Дон Кіхот» Сервантэса, «Мёртвыя душы» Гогаля і інш. Аформіў альбомы песень Яўгенія Антонавіча Ксяневіча «Лёт лебединый», «Имя твоё».
Аўтар вершаў.
Творы Уладзіміра Акулава захоўваюцца ў розных арт-інстытуцыях і прыватных зборах, сярод якіх:
- Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- Музей сучаснага рускага мастацтва, Нью-Джэрсі, ЗША
- Музей Палацава-паркавага ансамбля Румянцавых — Паскевічаў, Гомель
- Слуцкая галерэя мастацтваў
- Прыватныя калекцыі ў Беларусі, Расіі, Бельгіі, Польшчы, Германіі, Югаславіі, Італіі, Украіне.
- Калекцыі Аляксандра Іванова (Мінск), Андрэя Плясанава (Мінск), Яўгена Ксяневіча (Мінск), Алеся Эроціча (Берлін), Андрэя Козырава (Масква), Валерыя Жыльцова (Нью-Джэрсі, ЗША), Аляксандра Глезера (ЗША), Аляксандра Радаева (Мінск).
Remove ads
Персанальныя выстаўкі
- 2019 (01 — 15 красавіка) — персанальная выстаўка да 65-годдзя мастака, мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Мінск[2]
- 2016 — персанальная выстава «Вітражы часу», Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Віцебскі мастацкі музей, Віцебск, Рэспубліка Беларусь.
- 2014 — персанальная юбілейная выстаўка да 60-годдзя, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 2013 — персанальная выстаўка «Мастацтва без хлусні», музей «Садовае кальцо», Масква
- 2013 — персанальная выстаўка «Месцазнаходжанне», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- 2012 — персанальная выстаўка, Галерэя мастацтваў, Слуцк
- 2012 — персанальная выстаўка, музей Палацава-паркавага ансамбля Румянцавых — Паскевічаў, Гомель
- 2000 — персанальная выстаўка, Ватэрлоа, Бельгія
- 1995 — персанальная выстаўка мастака, Галерэя «Жыльбел», Мінск
- 1993 — персанальная выстаўка, мастацкі цэнтр «Zhilbel», Мінск
- 1988 — персанальная выстаўка, слуцкая гарадская бібліятэка, Слуцк, БССР
Адкрыццё выстаўкі «Месцазнаходжанне», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск, 30 ліпеня 2013 года[3]
- Уступнае слова мастацтвазнаўцы Ларысы Фінкельштэйн
- Уступнае слова мастацтвазнаўцы Вольгі Архіпавай
- Уступнае слова калекцыянера Аляксандра Іванова
Адкрыццё персанальнай выставы Уладзіміра Акулава да 60-годдзя мастака, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, лістапад-снежань 2014 года.
- Мастак Уладзімір Акулаў на адкрыцці выставы.
- Мастацтвазнаўца Л.Д.Фінкельштэйн на адкрыцці выставы.
- Намеснік дырэктара НББ па інфармацыйных рэсурсах Т.В.Кузьмініч на адкрыцці выставы
- Куратар выставы Яўгеній Ксяневіч з Уладзімірам Акулавым на адкрыцці выставы
Персанальная выстава «Вітражы часу» Уладзіміра Акулава, Віцебскі мастацкі музей, Віцебск, красавік 2016 года
- На адкрыцці выставы - аднакурснік Акулава віцебскі мастак П. Кірылін і куратар Я. Ксяневіч
- Я.Ксяневіч з выпускнікамі віцебскага худграфа ў 70-80-я гады мастаком П. Кірыліным (крайні злева), мастачкай Г.Васільевай
- На адкрыцці выставы - кандыдат мастацтвазнаўства, віцебскі мастак М.Л.Цыбульскі і аршанскі мастак М.І.Таранда
- Злева направа - куратар выставы Я.Ксяневіч, дырэктар Віцебскага мастацкага музея В.І.Акуневіч, студэнцкі сябра Акулава віцебскі мастак П. Кірылін
- Куратар выставы Я.Ксяневіч (злева) і мастак Аляксандр Слепаў
- Госці выставы. Пяты справа - дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Духоўнікаў Андрэй Эрыхавіч
Remove ads
Зноскі
- Владимир Акулов 65 лет(недаступная спасылка)
- Архівавана 4 ліпеня 2015. Архівавана 4 ліпеня 2015. Архівавана 4 ліпеня 2015. belavangard.by 2013 — выставка Владимира Акулова «Местоположение» (руск.) Архівавана 4 ліпеня 2015.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads