Золва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зо́лва — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дружнянка (злучана ручаём з возерам), за 13 км на поўдзень ад горада Браслаў, за 1,5 км на поўнач ад вёскі Замошша. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Remove ads
Назва
Назва балцкага паходжання, назоўная спадчына мовы селаў. Адпачатная балцкая формы назвы — *Zalva[2].
Мова ўсходніх балтаў селаў, як і заходніх балтаў яцвягаў і прусаў, ведала пераход ž > z (таксама і š > s, што адбілася ў азёрных назвах Асвея, Вісяты, Опса). На Панёманні таго ж утварэння, што і Золва, яцвяжская назва ракі Зэльва (> Зэльвянка), ад яцвяжскага *Zelvō[3].
Літоўскія адпаведнікі — водныя назвы Želva, Želvis, Zelva, Zelvė (дзве апошнія ўзніклі пад яцвяжскім моўным уплывам[4]. Звязана з літоўскім žalvas «зеленаваты»[5], далей да žalias «зялёны».
Пераход ž > z таксама ў назвах паўночналітоўскай ракі Vazaja, паўночнасмаленскай волжскай ракі Вазуза (супольны корань Vaz- < Važ-). У балцкай гідраніміі Павочча мена Sež- : Sez- у назвах Сежа і Сезельда, Сезема[6][7].
Remove ads
Гідраграфія
Плошча возера складае 0,31 км². Найбольшая глыбіня 7 м. Даўжыня 1,67 км. Найбольшая шырыня 0,29 км. Даўжыня берагавой лініі 3,8 км. Аб’ём вады 1,09 млн м³. Плошча вадазбору 15,3 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, на поўдні не выражаны, парослыя лесам і хмызняком. Берагі пад хмызняком, на поўначы сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей — сапрапелі. Злучана ручаём з возерам Шылава. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй 10—85 м да глыбіні 2,7 м (чарот, аер, трыснёг, гарлачыкі, эладэя канадская).
У возеры водзяцца акунь, шчупак, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads