Зоркаўка злакавая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зоркаўка злакавая
Remove ads

Зоркаўка злакавая[1] (Stellāria gramīnea) — від раслін роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Зоркаўка злакавая, зорачка, зоркаўка травяністая, цапняк[2][3][4].

Батанічнае апісанне

Thumb
Зоркаўка злакавая
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна.

Сцябло чатырохграннае, голае, сцелецца, галінастае, вышынёй ад 10 да 45 см. Лісце лінейна-ланцэтнае або ланцэтнае, сядзячае, па краі раснічастае, даўжынёй да 4 см, шырынёй каля 4 мм, размешчана супратыўна. Лісце і сцябло могуць мець шызае адценне.

Кветкі белыя, дробныя, у выглядзе зорачак, з двураздзельнымі пялёсткамі на доўгіх кветаножках. Цвіце з мая па верасень.

Плод — прадаўгаватая каробачка. Плоданасіць з чэрвеня па кастрычнік.

Remove ads

Арэал

Распаўсюджаная ў Еўропе, еўрапейскай частцы Расіі, Перадкаўказзі, Сібіры. Звычайная расліна сярэдняй паласы Расіі.

Месцы вырастання

Расце на лугах, пустках, у рознатраўных стэпах, у светлых лясах, на палянах, узлесках, высечках, па берагах вадаёмаў, абочынах дарог, ускраінах палёў, пакладах.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  3. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads