Першацвет веснавы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Першацвет веснавы
Remove ads

Першацвет веснавы, Ключыкі вясеннія[1][2] (Primula veris) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Першацвет (Primula).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Thumb
Kветкі

Першацвет веснавы дасягае ў вышыню 5-30 см. Лісце даўгавата-зваротнаяйкападобнай формы, зморшчыстае, зубчастае або невыразнагародчатае па краях, звужанае ў крылаты хвосцік. Утварае прыкаранёвую разетку. З сярэдзіны разеткі выходзіць бязлісцевы кветканос вышынёй 5-30 см. Карэнішча кароткае гарызантальнае, ад яго адыходзяць шматлікія сакавітыя тонкія карані.

Кветкі правільныя, жоўтыя, 7-15 мм у дыяметры, пяцічленныя, дыморфныя, з 10-зубчастай чашачкай, нахіленай у адзін бок, абодваполыя, сабраныя ў злёгку паніклыя парасоны па 10-30 штук. Вяночак ля аснавання зрослапялёсткавы; пялёсткі тупыя.

Апыленне — з дапамогай насякомых  (руск.) (часцей за ўсё — з дапамогай чмялёў (Bombus) і пчол (Apidae)), прычым для першацвета веснавога характэрна так званая дыморфная гетэрастылія  (руск.). Сутнасць гэтага прыстасавання да перакрыжаванага апылення  (руск.) заключаецца ў тым, што кветкі ў адной частцы папуляцыі маюць доўгія слупкі, а ў іншай — кароткія. Песцік у даўгаслупковай формы размяшчаецца каля ўзроўню адгінання, а тычынкі прымацаваныя да сярэдняй часткі трубкі вяночка; лычык у кароткаслупковай формы размяшчаецца ў сярэдняй частцы трубкі вяночка, а тычачкі — каля ўзроўню адгінання. Гетэрастылію першацветаў падрабязна вывучаў Чарлз Дарвін у 1862 і 1877 гадах; правёўшы розныя эксперыменты, ён зрабіў выснову, што ў гетэрастыльных першацветаў магчымыя тры варыянты апылення (паміж рознымі формамі, паміж аднолькавымі формамі і самаапыленне), але найбольш спрыяльным для раслін з’яўляецца перакрыжаванае апыленне паміж рознымі формамі: у гэтым выпадку насення ўтворыцца больш і яно больш жыццяздольнае.

Ва ўмовах сярэдняй паласы Еўрапейскай часткі Расіі расліна цвіце ў красавіку — ліпені.

Формула кветкі:

Плод — каробачка.

Thumb
Thumb
Thumb
Злева направа: лісце, плады, плады і насенне
Remove ads

Арэал

Расліна сустракаецца ў лясной і лесастэпавай зонах амаль па ўсёй Еўропе, у тым ліку ў Еўрапейскай часткі Расіі; расце таксама на Каўказе, у Турцыі і Іране. Аддае перавагу лугам, рэдкім лясам, узлескам, палянам, хмызнякам.

Ужыванне

У медыцыне

Расліна шырока выкарыстоўваецца ў народнай і навуковай медыцыне. У лекавых мэтах выкарыстоўваюць лісце першацвета веснавога (лац.: Folium Primulae veris), якое збіраюць у пачатку цвіцення расліны і хутка сушаць пры тэмпературы 100—120 °C, каб захаваць аскарбінавую кіслату; радзей пад падстрэшкам і на гарышчах, і карэнішча з каранямі (Rhizoma cum radicibus Primulae), якія выкапваюць восенню. Лісце, якое змяшчае да 5,9 % аскарбінавай кіслаты, сапаніны, ужываюць у выглядзе гарбаты пры авітамінозе; парашок лісця дадаюць таксама да першых страў. Карэнішча з каранямі змяшчае да 10 % трытэрпенавыя  (руск.) сапаніны. Агліконы іх — прымулагеніны А, D, SD. Ужываюць у выглядзе адвару як адхарквальнае[3]. Кветкі выкарыстоўваюцца ў выглядзе адвараў і настояў пры мігрэнях, неўралгіі, прастудзе, падагры і рэўматызме, пры бессані, ад кашлю[4]. Спіртовую настойку кветак ужываюць як заспакаяльнае пры бессані і пераўзбуджэнне. Настой лісця выкарыстоўваюць пры падагры, хваробах нырак і мачавога пузыра. Адвар і настойку кораня прызначаюць як змякчальны і адхарквальны сродак пры кашлю, як мочагоннае. Вонкава адвар выкарыстоўваюць для паласкання пры запаленні горла, гартані і бранхітах. Гамеапатычны сродак Primula прызначаюць для лячэння катаральным гастрыту, кашлю і як заспакаяльны сродак пры бессані.

Харчовае значэнне

Лісце і сцёблы ядомыя і могуць дадавацца ў салаты, шчы  (руск.).

Ранні меданос.

Любімая расліна еўрапейскага дзікага труса.

Дэкаратыўнае выкарыстанне

Thumb
Альбрэхт Дзюрэр. «Куст першацветаў  (фр.)», 1526. Нацыянальная галерэя мастацтва

Шырока вядома як дэкаратыўная расліна. Аддае перавагу ўрадлівым добра дрэнаваным глебам, па іншых дадзеных гліністыя і суглінкавыя глебы. Любіць паўцень і багаты паліў. Размножваюць расліну насеннем, дзяленнем раслін старэйшых за тры гады і каранёвымі тронкамі.

Падвіды

  • Primula veris subsp. macrocalyx (Bunge) Lüdi — часам разглядаецца як самастойны від Primula macrocalyx.
  • Primula veris subsp. suaveolens
  • Primula veris subsp. veris

Зноскі

  1. Назва Ключыкі вясеннія згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. ISBN 5-343-00120-3.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Primula officinalis
  3. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. М.: Высш. шк., 1990. — С. 221. ISBN 5-06-000085-0. Архівавана 20 красавіка 2014.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads