Першацвет
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Першацвет, Ключыкі (Prímula) — род раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae) парадку Верасакветныя (Ericales). Большасць відаў — прыгожаквітнеючыя невысокія травы.
Remove ads
Назва
Назва паходзіць ад лацінскага слова prímus («першы») і тлумачыцца тым, што многія віды першацвету цвітуць ранняй вясной, аднымі з першых, часам яшчэ да таго, як згоне снег. Адсюль жа паходзіць і беларуская назва.
Апісанне

Прадстаўнікі роду першацвет — шматгадовыя, радзей двугадовыя і аднагадовыя травы.
Лісце суцэльнае, утварае прыкаранёвую разетку. Лісце маршчыністае і пакрытае валасінкамі.
Кветкі пяцічленныя, правільнай формы, разнастайных расфарбовак і адценняў, адзінкавыя або сабраны ў гронкападобныя або парасонападобныя суквецці на канцах безлісцевых сцеблаў.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
Розныя віды першацвету даюць нектар, але з-за доўгай кветкавай трубачкі меданосныя пчолы збіраюць яго ў нязначнай колькасці.
Многія з раслін могуць выклікаць алергічныя рэакцыі[2].
Таксанамія
Primula L. Species Plantarum 1: 142. 1753.
Род разбіваюць на 6 падродаў і 38 секцый[3]:
- Aleuritia — 20 секцый
- Aleuritia, Amethystina, Armerina, Capitatae, Cordifoliae, Crystallophlomis, Denticulata, Dryadifolia, Fedtschenkoana, Glabra, Minutissimae, Muscarioides, Oreophlomis, Petiolares, Proliferae, Pulchella, Sikkimensis, Soldanelloides, Souliei, Yunnanensis
- Auganthus — 9 секцый
- Auganthus, Bullatae, Cortusoides, Malvacea, Monocarpicae, Obconicolisteri, Pinnatae, Pycnoloba, Reinii
- Auriculastrum — 4 секцыі
- Auricula, Cuneifolia, Dodecatheon, Parryi
- Carolinella — 3 секцыі
- Carolinella, Chartacea, Davidii
- Primula — 1 секцыя
- Primula
- Sphondylia — 1 секцыя
- Sphondylia
Віды
Існуе не менш за 390[4] відаў першацветаў, растуць пераважна ва ўмераным клімаце.


- Primula algida
- Primula alpicola
- Primula apennina
- Primula auricula
- Primula beesiana
- Primula borealis
- Primula bulleyana
- Primula calderiana
- Primula capitata
- Primula cortusoides
- Primula denticulata
- Primula elatior — Першацвет высокі, ці Ключыкі высокія
- Primula farinosa — Ключыкі мучністыя
- Primula florindae
- Primula forrestii
- Primula geraniifolia
- Primula griffithii
- Primula halleri
- Primula kitaibeliana
- Primula marginata
- Primula matthioli
- Primula minima
- Primula nivalis
- Primula obconica
- Primula parryi
- Primula patens
- Primula ×polyantha, міжвідавы гібрыд Primula veris і Primula vulgaris
- Primula ×pubescens, міжвідавы гібрыд Primula auricula і Primula hirsuta
- Primula pulverulenta
- Primula rosea
- Primula rusbyi
- Primula saxatilis
- Primula scandinavica
- Primula scotica
- Primula sieboldii
- Primula sikkimensis
- Primula tibetica
- Primula veris — Першацвет веснавы, ці Ключыкі вясеннія, ці Грабелькі, ці Ключыкі, ці Буквіца белая, ці Зязюльчыны панчошкі, ці Адкашнік
- Primula vialii
- Primula vulgaris
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, статус відаў Primula japonica A.Gray і Primula juliae Kusn. не вызначаны.
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, від Primula macrocalyx Bunge лічыцца падвідам віду першацвет веснавы (Primula veris L.).
Remove ads
Зноскі
- Звесткі пра род Primula у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- Сергей Бесараб Защита Первоцвета/Примулы. Хиноны и аэроаллергены // Патрэон — patreon.com, 22 кастрычніка 2021, 21:24
- Паводле сайта GRIN (гл. карку расліны).
- The Plant List: Primula Архівавана 15 жніўня 2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads