Кабальцін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кабальцін
Remove ads

Кабальці́н, кобальтавы блішчак — мінерал класа сульфідаў, сульфід кобальту і мыш’яку, CoAsS. Упершыню апісаны ў 1832 годзе[2].

Хуткія факты Кабальцін, Формула ...

Утрымлівае да 34 % кобальту, прымесі жалеза (да 16 %, феракабальцін)[3]. Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі[2]. Утварае крышталі кубічнай і актаэдрычнай формы, зярністыя агрэгаты, украпіны, пражылкі. Непразрысты. Колер серабрыста-белы з ружаватым адценнем. Бляск металічны. Колер рысы чорны. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,1—6,2[3] (6,33[2]) г/см³. Крохкі.

Сустракаецца ў гідратэрмальных жылах. Радовішчы ў Канадзе, Нарвегіі, Швецыі, Германіі, Аўстраліі, Марока, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Інданезіі, Азербайджане, Расіі (Каўказ, Урал, Краснаярскі край), Замбіі, на востраве Куба[2].

Кабальцін — важная руда на кобальт.

Remove ads

Зноскі

  1. Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q20645057'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q16917772'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1356348'></a>
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads