Кабея лазячая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Кабея лазячая
Remove ads

Кабе́я лазячая[1] (Cobaea scandens) — від кветкавых раслін роду Кабея (Cobaea) сямейства Сінюхавыя (Polemoniaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовая паўкустовая расліна з учэпістым або павойным сцяблом даўжынёй да 4 м. Лісце перыста-складанае, заканчваецца вусікам для прымацавання да апоры. Кветкі светла- ці цёмна-фіялетавыя, званочкавыя, дыяметрам да 6—8 см, з доўгімі тычынкамі і песцікам. Плод — каробачка.

Арэал і экалогія

Радзіма — трапічныя раёны Паўночнай Амерыкі (Мексіка)[2]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, трапічных раёнаў Азіі (Філіпіны), Новай Зеландыі[2].

Сонцалюбівая і цеплалюбная. Размнажаецца насеннем і парасткамі. Ва ўмовах Беларусі цвіце з канца ліпеня да замаразкаў. Прыдатная для дэкарыравання альтанак, верандаў, балконаў, агароджаў на сонечным баку.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads