Казялец
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казяле́ц[1] (Ranunculus) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Remove ads
Апісанне
Шматгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны вышынёй да 100 см з пучком тонкіх каранёвых валаснікоў ці развітым карэнішчам. Лісце чаргаванае, пальчата-раздзельнае або суцэльнае. Кветкі пераважна жоўтыя, адзіночныя ці ў суквеццях. Плод — шарападобны шматарэшак.
Арэал і віды
Аб’ядноўвае больш за 600 відаў (413 відаў[2]). Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі каля 20 відаў, найбольш вядомыя: казялец едкі (Ranunculus acris), народная назва курыная слепата, казялец паўзучы (Ranunculus repens), казялец пякучы (Ranunculus flammula), казялец залацісты (Ranunculus auricomus), казялец шарсцісты (Ranunculus lanuginosus), казялец шматкветны (Ranunculus polyanthemos), казялец кашубскі (Ranunculus cassubicus), казялец даўгалісты (Ranunculus lingua), казялец ядавіты (Ranunculus sceleratus). Растуць на вільготных лугах, у лясах і інш.
Remove ads
Выкарыстанне
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Многія віды казяльца атрутныя для буйнай рагатай жывёлы і авечак.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
- Ranunculus (англ.) // The Plant List
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads