Казялец кашубскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казялец кашубскі[1] (Ranunculus cassubicus) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Казялец (Ranunculus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Атрутны.
Remove ads
Назва
Відавы эпітэт дадзены па назве паўночна-ўсходняй частцы Прусіі — Кашубіі (у ранейшым напісанні — Касубіі) .
Беларускія назвы: казялец касубскі, гладышнік, курачча слепата, ладышнік[2], казялец[3], курачча слепата[4][5].
Батанічнае апісанне
Сцябло 30-60 см вышынёй, прамое, у верхняй частцы слаба галінастае.
Прыкаранёвае лісце доўгачарашковае, круглява-пупышкападобнае, суцэльнае, шурпатае. Сцябловае лісце нашмат драбней, пальчатарассечанае.
Кветкі адзіночныя або сабраныя ў паўпарасонік. Чашачка злёгку апушаная, вяночак дыяметрам 2-3 см, светла-жоўтага колеру. Цвіце ў чэрвені. Формула кветкі: .
Плод — шматарэшак.
Цвіце з красавіка па май.
Remove ads
Месцапражыванне
Расце ў разрэджаных лісцяных лясах.
Арэал
Распаўсюджаны ў Скандынавіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Сібіры.
У Расіі вядомы з еўрапейскай часткі і з Алтая.
Таксанамія
яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя | яшчэ каля 400 відаў | ||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | род Казялец | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Казяльцовыя | від Казялец кашубскі | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 50 родаў | ||||||||||||
Remove ads
Класіфікацыя
Казялец кашубскі (Ranunculus cassubicus) апісаны К. Лінеем у 1753 годзе ў Species Plantarum (1753, Sp.Pl. :551)[6](«Habitat in Cassubia, Sibiria»).
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- {{{загаловак}}}. — 1753. — P. 551.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads