Казялец едкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Казялец едкі
Remove ads

Казялец е́дкі[1], курыная слепата, кураслеп (Ranúnculus ácris) — расліна, адзін з відаў роду Казялец сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Казялец едкі, гладышнік, курачча слепата, ладышнік[2], казлы, казялкі[3][4], зараза, казелец[5], казялец лугавы[6][7], казлы, курыная сляпата[8], казялец[9].

Апісанне

Thumb
Казялец едкі. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Казялец едкі — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 30-100 см[10].

Лісце — ніжняе — доўгачаранковае, даўжынёй 5—10 см, пяцівугольныя, пальчатараздзельнае; верхняе — сядзячае, трохраздзельнае з лінейнымі, зубчастымі долямі[10].

Кветкі — ярка-жоўтага колеру, дасягаюць 2 см у дыяметры, адзіночныя ці сабраны ў суквецце паўпарасонік. Чашалісцікаў пяць; пялёсткаў — пяць; мноства тычачак і песцікаў. Цвіце з мая да восені[10] Формула кветкі: [11].

Плод — шматарэшак.

Thumb

Агульны выгляд

Thumb

Кветка

Thumb

Плод

Remove ads

Арэал

Распаўсюджаны ў Беларусі, Украіне, еўрапейскай частцы Расіі, на Каўказе, у Сібіры, на Далёкім Усходзе. У Беларусі сустракаецца паўсюдна[10].

Таксанамія

  яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ каля 400 відаў
       
  парадак Казяльцовакветныя     род Казялец    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Казяльцовыя     від Казялец едкі
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 50 родаў  
     
Remove ads

Хімічны склад

Расліна змяшчае лятучае едкае рэчыва з рэзкім пахам — протаанеманін (анеманол) тыпу камфары, што раздражняе слізістыя абалонкі вока, носа, гартані і ўнутраных органаў, каратыноід флаваксантын, сапапіны, алкалоіды, аскарбінавую кіслату, сардэчныя гліказіды і флавонавыя злучэнні.

Вельмі ядавіты. На скуры чалавека трава казяльца выклікае пачырваненне, сверб, бурбалкі і пухліны[12].

Ужыванне

Меданос.

Ужываецца ў народнай медыцыне для лячэння апёкаў, ран, пры фурункулах, а таксама пры рэўматызме, галаўных болях, сухотах, захворваннях печані. Маззю з кветак са свіным тлушчам шаруюцца пры прастудзе. Водным адварам расліны паліваюць рэчы ад блашчыц і прусаў[10].

Сок лісця казяльца едкага праяўляе актыўнасць у дачыненні да дызентэрыйных мікроба Зонне[13].

Свежая трава выкарыстоўваецца ў гамеапатыі пры скурных захворваннях, падагры, неўралгіях, пры скурных сухотах[14].

Махрыстая форма (сорт Flore pleno) з буйнымі ярка-жоўтымі кветкамі вырошчваецца як дэкаратыўная садовая расліна.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  3. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  8. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  9. Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  10. Экафлора Украіны = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я.П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с..
  11. Верещагин В. И., Соболевская К. А., Якубова К. И. Полезные растения Западной Сибири. М. —Л., 1959
  12. Гавриленко А. В. Антимикробное действие лекарственных растений в Прикарпатье. В кн.: Фитонциды. Киев, 1967
  13. Павлов Н. В. Растительное сырьё Казахстана. М., 1947
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads