Казялец вадзяны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казялец вадзяны[1], Плавушка[2], Казялец[3], Казялец разналісты[4] (Ranunculus aquatilis) — від раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і Паўночнай Афрыцы.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая трава. Сцябло зеленаватае, разгалінаванае, укараняльнае, па меншай меры 1.5 мм таўшчыней. Лісце чаргаванае, чарашковае, прылістковае; пагружанае ў ваду лісце дробна лапаткавае, часткі ніткападобныя; плывучыя ліставыя пласціны круглява-пупышкападобныя, 3-лопасцевыя, бакавыя сегменты шырэй, чым цэнтральны, з доўгімі і канічнымі зубчыкамі. Плывучае лісце можа адсутнічаць. Расліны на зямлі з невялікімі ліставымі пласцінамі і з жорсткімі і мясістымі сегментамі. Кветкі адзінкавыя насупраць лісця, на доўгіх сцеблах, над вадой. Кветкі 1-1.5 см у дыяметры. Пялёсткі белыя з жоўтым аснаваннем; пялёсткаў пяць, даўжынёй 8-9 мм. Чашалісцікаў 4-5. Тычынак звычайна 15-20. Песцікаў 15-30. Плод касматы, калі малады, голы, калі старэй, даўжыня 1.1-1.9 мм сямянка[5].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Еўропе і Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Марока, Туніс)[6].
Ва Украіне расце ў стаячых і павольных водах — на ўсёй тэрыторыі, спарадычна.
Таксанамія
яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя | яшчэ каля 400 відаў | ||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | род Казялец | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Казяльцовыя | від Казялец вадзяны | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 50 родаў | ||||||||||||
Галерэя
- Агульны выгляд
- Батанічная ілюстрацыя
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 109. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Ranunculus diversifolius
- luontoportti.com . (англ.)
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads