Кальварыя Жамойцкая
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кальва́рыя Жамо́йцкая[1], таксама Жама́йчу Калвары́я (літ.: Žemaičių Kalvarija) — мястэчка ў Плунгскім раёне Цяльшэйскага павета Літвы, на рацэ Вардува. Адміністрацыйны цэнтр Кальварыя-Жамойцкай сянюніі. Месціцца на паўночным захадзе краіны, за 26 км ад Плунгян.
Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Кальварыя Жамойцкая — адзін з галоўных культурных і рэлігійных цэнтраў Жамойці.
Remove ads
Гісторыя
Да сярэдзіны XVII стагоддзя мела назву Горды (вядомыя з 1253 года), у складзе Жамойці[1]. У сярэдзіне XVI стагоддзя тут збудавалі касцёл.
У 1637 годзе жамойцкі біскуп Юрый Тышкевіч заснаваў у Гордах кляштар дамініканцаў (з 1644 года дзейнічала школа). У 1639—1642 гадах збудаваў новы касцёл і крыжовы шлях даўжынёй 7 км з 19 стацыямі, які ішоў дадолу праз 7 гор: Бярозавую, Жвіравую, Святога Яна, Шатрыйскую, Піўнічную, Крыжовую і Святой Алены.
У 1642 годзе Тышкевіч заснаваў мястэчка Кальварыя Жамойцкая. У 1750 годзе тут збудавалі новы мураваны касцёл. Станам на 1789 год у мястэчку было 74 дымы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года — у складзе Літвы.
Remove ads
Славутасці
- Касцёл Візытацыі Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (XVIII ст.)
- Капліцы-стацыі Крыжовага шляху (XVIII—XIX стст.)
Галерэя
- Касцёл Візытацыі Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Інтэр’ер Малой Базілікі
- Адна са стацый Крыжовага шляху
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads