Кальдэзія відомцалістая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Кальдэзія відомцалістая
Remove ads

Кальдэ́зія відомцалістая[1] (Caldesia parnassifolia) — від водна-балотных кветкавых раслін роду Кальдэзія (Caldesia) сямейства Шальнікавыя (Alismataceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Водна-балотная травяністая расліна вышынёй да 100[1] см, з тонкім кароткім карэнішчам, на якім утвараюцца зімавальныя пупышкі (турыёны). Сцябло прамастойнае. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, на чаранках, круглаватай або яйцападобнай формы, з сэрцападобнай асновай, з 5—15 дугападобнымі жылкамі. У наземнай формы лісце дробнае, на кароткіх чаранках. У воднай формы — на доўгіх чаранках і плавае, падводнае — стужкападобнае. Кветкі двухполыя, дробныя, белага колеру, па адной, зрэдку па 2—3 на галінках кальчакова-гронкападобных ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматарэшак, складзены з 8—10 арэшкаў.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Рэліктавы від трацічнага перыяду. Сустракаецца на на тэрыторыі Еўропы, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыкі, Аўстраліі, на Мадагаскары, у Японіі. Цяплолюбівая расліна. Расце на забалочаных участках і па берагах вадаёмаў, на балотах. Цвіце ў чэрвеніжніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.

Ахоўваецца на тэрыторыі Венгрыі, Германіі, Літвы, Польшчы, Украіны, шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads