Каменяломнік зярністы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каменяломнік зярністы
Remove ads

Каменяло́мнік зярністы[1][2] (Saxifraga granulata) — від травяністых раслін роду каменяломнік (Saxifraga) сямейства каменяломнікавыя (Saxifragaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Каменяломнік зярністы. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934
Хуткія факты

Шматгадовая травяністая шурпата-залозіста-валасістая расліна з кветаносным парасткам вышынёй 15—50 см і разеткай доўгачаранковага прыкаранёвага акругла-ныркападобнага, па краі гародчатага лісця, каля асновы якога знаходзяцца «цыбулінкі». Сцябловае лісце з клінападобнай асновай і больш вузкімі і вострымі лопасцямі. Кветкі белыя або жаўтаватыя, сабраны ў шчыткападобна-мяцёлчатае суквецце. Тычынак 10. Плод — сухая авальная каробачка[3].

Remove ads

Распаўсюджанне

Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Заходняе Міжземнамор’е, Паўночная Афрыка (Марока), Малая Азія. Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах за паўднёва-ўсходняй мяжой арэала. Расце на сырых і мезафітных лугах у поймах рэк, у ярах, разрэжаных лясах.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у чэрвені-ліпені. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае («цыбулінкамі»).

Таксанамія

  яшчэ 14 сямействаў
(па Сістэме APG III)
  яшчэ да 400 відаў
       
  попарадак Каменяломнікавыя     род Каменяломнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Каменяломнікавыя     від Каменяломнік зярністы
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 30 родаў  
     
Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. 2 350 экз.
  2. По страницам Красной книги: Растения: Попул. энцикл. справ./БелСЭ; Редкол.: В. И. Алешко и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 248 с.: ил.
  3. Чырвоная кніга Беларусі. 2-е выд.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads