Канстанцін Апалонавіч Савіцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцін Апалонавіч Савіцкі
Remove ads

Канстанцін Апало́навіч Савіцкі (25 мая (6 чэрвеня) 1844, Таганрог, Таганрогскае гораданачальніцтва, Зямля Войска Данскога, Расійская імперыя — 31 студзеня (13 лютага) 1905, Пенза, Расійская імперыя) — рускі жанравы жывапісец, акадэмік, правадзейны член Імператарскай Акадэміі мастацтваў[5], член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак[7], педагог, першы дырэктар Пензенскага мастацкага вучылішча  (руск.) імя М. Д. Селівёрстава  (руск.)[заўв 2][5][6].

Хуткія факты Канстанцін Апалонавіч Савіцкі, Дата нараджэння ...

Бацька савецкага жывапісца, акадэміка Акадэміі мастацтваў СССР Г. К. Савіцкага  (руск.).

Remove ads

Біяграфія

Thumb
«На вайну», (1888), палатно, алей — Дзяржаўны Рускі музей.

Нарадзіўся ў Таганрозе ў сям’і ваеннага лекара[8]. Рана страціўшы бацькоў, быў аддадзены сваякамі на выхаванне ў прыватны пансіён  (руск.) пры Ліфляндскай дваранскай гімназіі ў мястэчку Біркенруэ Вендзенскага павета  (руск.) Ліфляндскай губерні[9], пасля заканчэння якога ў 1862 годзе, К. А. Савіцкі паступіў у Імператарскую Акадэмію мастацтваў у клас гістарычнага жывапісу. Вучыўся ў прафесараў Ф. А. Бруні, А. Т. Маркава  (руск.) і П. П. Чысцякова.

За час вучобы ў Акадэміі ўзнагароджаны сям’ю медалямі: у 1868 тры малыя сярэбраныя за карціну «Катрыншчык», у 1869 вялікая сярэбраная за эскіз «Распяцце Хрыста», ў 1870 вялікая сярэбраная і вялікая заахвочвальная за карціны «Наведванне хворага сына» і «Часавы ля парахавога склепа». У 1871 годзе за праграму «Каін і Авель» узнагароджаны малой залатым медалём, пасля чаго адпраўлены Акадэміяй за мяжу, дзе па 1874 атрымліваў стыпендыю Імператара Аляксандра II[5][10]. Пасля наведвання мастацкіх акадэмій Дрэздэна і Дзюсельдорфа, жыў і працаваў у Парыжы, захапляўся гравюрай па метале.

З 1872 экспанент, з 1878 года — член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак[7]. У 1878 выстаўляўся на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы, у 1882 на Усерасійскай Мастацкая-прамысловай выстаўцы ў Маскве  (руск.)[10].

Пасля трагічнай гібелі жонкі ў лютым 1875 года[заўв 3], вярнуўся ў Расію, пасяліўшыся ў Дынабургу, дзе мастак стварыў некалькі сваіх самых значных твораў[11][12]: «Сустрэча іконы» (1878), «На вайну» (1880)[заўв 4].

Педагагічная дзейнасць

Thumb
Пензенскае мастацкае вучылішча імя М. Д. Сялівёрстава.

З 1883 па 1889 годы К. А. Савіцкі жыў у Санкт-Пецярбургу і выкладаў у Цэнтральным вучылішчы тэхнічнага малявання барона А. Л. Штыгліца  (руск.)[13]. У 1891 пераехаў у Маскву выкладчыкам у Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. З 1894 кіраваў у Вучылішчы натурным класам. З 1895 — правадзейны член Імператарскай Акадэміі мастацтваў, у 1897 годзе «за вядомасць на мастацкай ніве» К. А. Савіцкаму прысвоена званне акадэміка жывапісу[5].

Паводле завяшчання застрэленага ў 1890 годзе ў Парыжы польскім сацыялістам Жыгімонтам Падлеўскім[14], генерал-лейтэнанта М. Д. Сялівёрстава  (руск.)[заўв 5], ва ўласнасць гарадской казны горада Пензы перайшлі 300 тысяч рублёў і калекцыя сабраных генералам кніг і карцін з умовай арганізацыі ў Пензе мастацкай школы, якая павінна была насіць імя спадчынадаўца[15].

Першым дырэктарам зноў пабудаванай Пензенскай карціннай галерэі і Пензенскага мастацкага вучылішча імя М. Д. Сялівёрстава, якія паступілі ў вядзенне Імператарскім Акадэміі мастацтваў і Міністэрства Імператарскага Двара ў 1898 годзе, быў прызначаны акадэмік жывапісу К. А. Савіцкі[5]. Мастаком была распрацавана ўласная праграма навучання, унесены змены ў планіроўку будынка, лепшыя выпускнікі Вучылішча залічваліся без экзаменаў у Імператарскую Акадэмію мастацтваў.

К. А. Савіцкі ўзначальваў Вучылішча да моманту сваёй смерці[заўв 6]. Пахаваны на Мітрафанаўскіх могілках[16] у Пензе[заўв 7].

Remove ads

Галерэя

Remove ads

Заўвагі

  1. Бацька мастака меў стацкі чын надворнага саветніка[5].
  2. З 1955 года вучылішча імя К. А. Савіцкага.
  3. Першая жонка мастака Савіцкая Кацярына Іванаўна, народжаная Мітрохіна (1838—1875) скончыла жыццё самагубствам у Парыжы[11].
  4. Першы варыянт карціны[10], пасля разрэзаны мастаком на часткі.
  5. Губернатар Пензенскай губерні з 1867 па 1872 год.
  6. Памёр у службовай кватэры пры Вучылішчы ад паралічу сэрца[16].
  7. Ад другога шлюбу ў 1886 годзе з Савіцкай Валерыяй Іпалітаўнай[17], народжанай Дзюмулен (1867—1950), у К. А. Савіцкага было сямёра дзяцей[16].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads