Сяліба (Бярэзінскі раён)

аграгарадок у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяліба (Бярэзінскі раён)map
Remove ads

Сялі́́ба[1] (трансліт.: Sialiba, руск.: Селиба) — аграгарадок у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сялібскага сельсавета[2].

Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 35 км на поўдзень ад горада Беразіно, за 136 км ад Мінска, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Нясята, на рацэ Бярэзіна[3].

Гісторыя

Вёска вядомая з 1858 года. Знаходзілася ў складзе маёнтка Брадзец у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, З’яўлялася ўласнасцю памешчыка Лукашэвіча. У 1880-х гадах ён распрадаў свае землі яўрэям. 21 чэрвеня 1910 года пажар знішчыў 146 пабудоў.

У 1917 годзе вёска мела 75 двароў, 459 жыхароў і паштовае аддзяленне. Арганізавалася савецкае таварыства «Чырвоны селянін». У 1918 годзе — Савет сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў.

У 1919 годзе польскія легіянеры ўчынілі яўрэйскі пагром.

6 кастрычніка 1921 года адкрыўся рабочы клуб, потым бібліятэка. У пачатку 1920-х гадоў пачала працаваць яўрэйская школа.

У 1924 годзе была адкрыта 4-гадовая школа з беларускай мовай навучання, сельска-гаспадарчае таварыства, медпункт.

У 1927 годзе яўрэйскай пачатковая школа пераўтварылася ў сямігадовую.

У 1930-х гадах дзейнічала 3 грамадскія лазні, пошта.

У 1929 годзе пачалася калектывізацыя, і ў яўрэйскай частцы вёскі быў створаны калгас імя Калініна. У 1934 годзе ў беларускай частцы вёскі быў створаны калгас імя Будзённага.

25 ліпеня 1936 года ў будынку былой сінагогі быў адкрыты клуб на 300 месцаў.

У 1937 годзе беларуская і яўрэйская школы былі аб’яднаныя ў адну (з 1940 года — сярэдняя).

Thumb
Сяліба, скульптура воіна

У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года была акупіравана нямецка-фашысцкімі войскамі. У баях за вызваленне вёскі загінула 30 савецкіх воінаў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 42 вяскоўцы. У памяць аб іх у 1967 годзе ў скверы была ўсталявана скульптура воіна.

У 1969 годзе пачалі дзейнічаць фотаатэлье, швейная і абутковая майстэрні.

У 2003 годзе дзейнічалі сельсавет, аддзяленне сувязі, сярэдняя і музычная школы, сталовая, камбінат бытавога абслугоўвання, дзіцячы садок, 2 крамы, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, інтэрнат, ашчадная каса, АТС, аддзяленне сувязі[4].

Да 28 мая 2013 года з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам Сялібскага сельсавета. Пасля скасавання Сялібскага сельсавета ўключаная ў Капланецкі сельсавет[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 430 чалавек
  • 2002 год — 391 жыхар, 145 двароў[3]
  • 2010 год — 294 чалавекі

Планіроўка

Планіровачна вёска складаецца з 3 асноўных вуліц, галоўная з якіх — адрэзак дарогі — крывалінейная, працяглая. Грамадскія будынкі размешчаныя на галоўнай вуліцы сярод жылой забудовы. На ўскраінах і ў цэнтры сярод драўляных забудоваў узведзеныя 1- і 2-павярховыя мураваныя дамы.

Інфраструктура

  • Сярэдняя школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Славутасці

Thumb
Яўрэйскія могілкі
  • Яўрэйскія могілкі, першае пахаванне на якіх датуецца пачаткам XVIII стагоддзя, а апошняе — 2003 годам. Зараз у вёсцы яўрэяў не засталося[6].
Thumb
Рэшткі вадзянога млына
  • Рэшткі вадзянога млына XIX — пач. XX ст.
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
  • Царква Святога Георгія (2010)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Трапянок М. Славіцца Сяліба людзьмі // Бярэзінская панарама.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2022. Праверана 28 лютага 2023.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads