Каракская аўтаномная акруга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каракская аўтаномная акругаmap
Remove ads

Каракская аўтаномная акруга (Шаблон:Lang-kpy) — былы суб’ект Расійскай Федэрацыі на Далёкім Усходзе Расіі. 1 ліпеня 2007 года Каракская аўтаномная акруга і Камчацкая вобласць аб’ядналіся ў Камчацкі край. На дадзены момант Каракская аўтаномная акруга знаходзіцца ў складзе Камчацкага краю як Каракская акруга.

Хуткія факты Каракская аўтаномная акруга, Краіна ...

Межыла на поўначы з Чукоцкай аўтаномнай акругай і Магаданскай вобласцю, з поўдня — з Камчацкай вобласцю. Адміністрацыйны цэнтр — пгт Палана.

Remove ads

Гісторыя

Утворана 10 снежня 1930 года як Каракская нацыянальная акруга. Была перайменаваная ў Каракскую аўтаномную акругу ў 1977 годзе. Першапачаткова акруговым цэнтрам з’яўлялася сяло Каменскае.

22 ліпеня 1934 года УЦВК пастанавіў уключыць у склад Камчацкай вобласці Чукоцкую і Каракскую нацыянальныя акругі .

З’яўляючыся самастойным суб’ектам РФ, Каракская аўтаномная акруга ўваходзіла ў склад Далёкаўсходняй федэральнай акругі і Камчацкай вобласці. 23 кастрычніка 2005 года быў праведзены рэферэндум па аб’яднанні Каракскай аўтаномнай акругі з Камчацкай вобласцю. Насельніцтва падтрымала аб’яднанне рэгіёнаў.

З 1 ліпеня 2007 года Камчацкая вобласць і Каракская аўтаномная акруга аб’яднаны ў Камчацкі край, у складзе Камчацкага краю створана адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым статусам — Каракская акруга.

Remove ads

Геаграфія

Каракская аўтаномная акруга размяшчалася ў паўночнай частцы паўвострава Камчатка, займала 60 % яго плошчы, прылеглую да яго частку мацерыка і востраў Карагінскі. Абмывалася з усходу Берынгавым морам Ціхага акіяна (працягласць берага больш за 1500 км), а з захаду — Ахоцкім морам (працягласць берага прыкладна 1500 км).

Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра Палана да Масквы — 6 263 км (па прамой) [2], да Петрапаўлаўска-Камчацкага — 950 км (на ўсюдыходзе) [3] .

Remove ads

Клімат, прырода і сейсмічная абстаноўка

Клімат суровы, субарктычны, на ўзбярэжжах — марскі, ва ўнутраных раёнах — кантынентальны. Зіма працяглая, снежная і марозная, сярэдняя тэмпература студзеня ад −14 °C на ўсходнім узбярэжжы да −23 °C у цэнтры паўвострава. Лета кароткае, прахалоднае і дажджлівае, сярэдняя тэмпература ліпеня +10-14 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў 300—700 мм за год.

Прырода разнастайная: сярэднія горныя хрыбты з ледавікамі, прыбярэжныя сопкі, шырокія прасторы лесатундры і тундры, месцамі шматгадовая мерзлата. Тысячы рэк і азёр, багатых рыбай (кета, гарбуша, галец, харыус, фарэль); дзясяткі розных відаў жывёл (мядзведзь, лось, снежны баран, заяц, пясец, собаль і інш.), сотні відаў лясных і вадаплаўных птушак. У тундры на пашах пасвяцца алені.

Асноўныя рэкі: Пенжына (працягласць 713 км), Талаўка (458 км), Вывенка (395 км), Пахача (293 км), Апука (296 км), Укэлаят (288 км). Азёры: Талаўскае (44 км²), Паланскае (28 км²).

Горныя хрыбты: Сярэдні, Ветвейскі, Пенжынскі, Пахачынскі, Алютарскі і інш. Вышыні: г. Хуўхайтун (2613 м), г. Ледзяная (2562 м), г. Вострая (2552 м). г. Шышаль (2531 м), сопка Тылеле (2234 м).

Запаведнікі: Каракскі прыродны запаведнік, які ўключае мыс Гавена, бухту Лаўрова і Парапольскі дол (327 тыс. га); прыродныя заказнікі — востраў Карагінскі (193 тыс. га), рака Марошачная (150 тыс. га), рака Белая (90 тыс. га), возера Паланскае (88 тыс. га), лагуна Каазарак (17 тыс. га), Утхалок (50 тыс. га).

Помнікі прыроды: Паланскія геатэрмальныя крыніцы, бухта Анастасіі, кс. Маньчжур, Лістоўнічны лес, аметысты ракі Шаманка і інш.

У 2006 годзе на тэрыторыі акругі адбыўся магутны Алютарскі землятрус, ад якога пацярпелі населеныя пункты, у першую чаргу, Алютарскага раёна.

Прыродныя рэсурсы

Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, вугаль, рудныя паклады каляровых металаў (медзі, нікеля, волава, ртуці); россыпы плаціны і золата.

Эканоміка

Асноўныя галіны: рыбная прамысловасць (здабыча і перапрацоўка рыбы і морапрадуктаў), сельская гаспадарка, аленегадоўля, здабыча вугалю і каляровых металаў, электраэнергетыка, транспарт, турызм.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Раёны

Муніцыпальныя ўтварэнні

На 1 студзеня 2007 года на тэрыторыі Каракскай аўтаномнай акругі існавала 33 муніцыпальныя ўтварэнні: гарадская акруга і 4 муніцыпальныя раёны, якія ўключалі адно гарадское і 27 сельскіх паселішчаў.

СМІ

2 лістапада 1937 года выйшла ў свет газета Каракскай нацыянальнай акругі «Народаўладдзе». Першапачатковая назва «Каракскі бальшавік». З 1953 года пад назвай «Каракскі камуніст». З 1 студзеня 1991 года сучасная назва [4].

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. http://www.gks.ru/doc_2007/year07.zip
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q126689278'></a>
  2. Расстояние палана > Москва: по воздуху, за рулем, середина (руск.). ru.distance.to. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 31 мая 2019.
  3. 2017.pdf Календарь знаменательных и памятных дат по Камчатскому краю на 2017 год(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2023. Праверана 1 ліпеня 2023.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads