Кармелава
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кармелава[1] або Кармя́лаў[1] (літ.: Karmėlava) — мястэчка ў Ковенскім раёне Літвы, на рацэ Вілія. Адміністрацыйны цэнтр Кармелаўскай сянюніі. Месціцца за 14 км на паўночны ўсход ад Коўні. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
У Кармелаве месціцца аэрапорт «Коўна».
Remove ads
Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра Кармялаў (Kremilow) з’яўляюцца з канца XIV стагоддзя ў апісанні шляхоў крыжацкіх наездаў[2].
У 1529 годзе вялікі князь Жыгімонт I Стары фундаваў у Кармелаве касцёл (перабудаваны ў 1763 годзе віцебскім кашталянам Шыманам Сіруцем). На Радзівілаўскай карце (1613) значыцца як мястэчка. У 1663 годзе згадваецца парафіяльная школа.
Быў цэнтрам нягродавага староства ў складзе Ковенскага павета, якое трымалі Агінскія, потым Сіруці; на сойме 1773—1775 гадоў староства перадалі ковенскаму скарбніку Юзафу Кончу.
2 мая 1792 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Кармелаву Магдэбургскае права і герб.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года мястэчка апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года — у складзе Літвы.
Remove ads
Славутасці
- Касцёл Святой Ганны (1945)
Зноскі
- ЭнцВКЛ 2010, с. 259.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads