Уладзімір Рыгоравіч Шчасны

беларускі дыпламат, перакладчык, публіцыст, драматург From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Рыгоравіч Шчасны
Remove ads

Уладзімір Рыгоравіч Шчасны (25 лістапада 1948, Смаргонь — 15 лістапада 2020, Мінск; Псеўданімы: Драздоў [ад дзявочага прозвішча маці], Уладзімір Драздоў, Уладзімір Скольскі) — беларускі дыпламат, пісьменнік, перакладчык і публіцыст.

Хуткія факты Уладзімір Шчасны, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі і Паўночнай Ірландыі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 25 лістапада 1948 года ў Смаргоні.

Скончыў Смаргонскую СШ № 2, у 1972 годзе Мінскі педінстытут замежных моў. У 1972 годзе стажыраваўся ў Пакістане. У 1976—1977 гадах працаваў выкладчыкам у Мінскім педінстытуце замежных моў. У 1978 годзе Скончыў курсы ААН пры Маскоўскім інстытуце замежных моў імя М. Тарэза.

У 1978—1982 гадах — супрацоўнік службы рускіх пісьмовых перакладаў Сакратарыята ААН у Нью-Ёрку. Затым працаваў на розных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Жыў у Мінску.

Памёр 15 лістапада 2020 года ў Мінску. Пахаваны ў в. Кеўлы Смаргонскага раёна.

Remove ads

Дыпламатычная служба

У 1992—1993 гадах — член Калегіі МЗС Беларусі[1][2]. З 1993 года — павераны у справах Рэспублікі Беларусь у Літве. У 1995—2000 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і, па сумяшчальніцтве, у Ірландыі[3][4]. У 2001—2013 гадах — старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла.

У 2003 годзе быў ініцыятарам правядзення ў Залессі міжнароднай канферэнцыі «Гістарычныя сядзібы. Стан і перспектывы», а таксама падрыхтоўкі пры садзейнічанні ЮНЕСКА дакументаў на рэстаўрацыю былога маёнтка М. К. Агінскага і атрыманне копіі архіва кампазітара з Дзяржаўнага архіва старажытных актаў у Маскве.

Remove ads

Творчасць

У галіне мастацкага перакладу працаваў з 1977 года. Перакладаў на беларускую з англійскай і урду. Аўтар артыкулаў аб культуры, гісторыі выяўленчага мастацтва.

У перакладзе У. Шчаснага выйшла кніга прозы К. Макалерс «Балада пра сумнае кафэ» (1988). Складальнік і перакладчык зборніка «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» (1993). Пераклаў паасобныя творы Э. По, Э. С. Гарднера і інш.

Аўтар драматычных твораў, якія пастаўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Якуба Коласа.

Аўтар кніг «Художники Парижской школы из Беларуси: эссе, биографии, путеводитель» (2012), «Париж», «Альбатросы», каталогу выстаўкі «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» (21.9.2012―14.1.2013 у Мінску).

Цікавыя факты

Уладзімір Шчасны быў шчырым аматарам творчасці беларускага мастака Фердынанда Рушчыца і быў закаханы ў ягоную карціну "Ля касцёла" настолькі, што заказаў рэстаўратару яе жывапісную копію, якую павесіў на ганаровае месца ў сваім доме. Ён прагнуў штодзённага кантакта з карцінай, паказваў яе шматлікім гасцям. Лічыў, што гэта карціна, як ніякая іншая, перадае асаблівы настрой і духоўную сутнасць Заходняй Беларусі[5].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads