Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Бабруйск)

касцёл у Бабруйску From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Бабруйск)map
Remove ads

Касцё́л Беззага́ннага Зача́цця Найсвяце́йшай Панны Мары́і — адзіны ў Бабруйску каталіцкі касцёл, цэнтр парафіі.

Хуткія факты Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Краіна ...
Thumb
Будынак прыбудаваны да касцёла (на заднім фоне — шыльда касцёла)
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Інтэр’ер касцёла
Thumb
Алтар касцёла
Thumb
Гістарычны выгляд касцёла, які быў зменены ў 1968 годзе. Фотаздымак да 1914 года.

Касцёл пабудаваны ў 1906 годзе (паводле некаторых звестак — у 1903) у стылі неаготыкі (інтэр'ер мае таксама барочныя рысы). Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам ксяндза Яна Красоўскага і інжынера Станіслава Шабунеўскага. Фундацыю зрабілі генерал Яблоньскі, княжна Радзівіл, маркрафіня Веляпольская, Шыман Забела і Эдгар Булгак[2]. 9 верасня 1912 года касцёл быў кансэкраваны мітрапалітам, архібіскупам магілёўскім Вінцэнтам Ключынскім.

У 1902/1906—1912 гадах пробашчам парафіі і дэканам бабруйскім быў ксёндз-канонік Ян Красоўскі (памёр у 1912). У 1906-1920 гадах у парафіі працавалі ксяндзы Вітальд Івіцкі, Вацлаў Пацэвіч, Ян Брэчка, Вінцэнт Латарэвіч, Караль Бялініс, Адам Пучкар-Хмялеўскі.

У 1935—1941 гадах службы ў касцёле забаранілі, а памяшканні выкарыстоўвалі пад гаспадарчыя мэты.

У 1921—1944 гадах пробашчам парафіі быў ксёндз Фелікс Выліжынскі. У 1938 годзе ён быў зняволены ў лагеры ў Казахстане, потым у лагеры каля Пячоры[3]. Пасля выхаду на волю ў ліпені 1941 года ксёндз Выліжынскі вярнуўся на парафію, якую апекаваў да смерці восенню 1944 года.

У 1946 годзе касцёл зноў закрыты. У 1968 годзе фасад храма часткова разбурылі і ўмуравалі ў пяціпавярховы адміністрацыйны будынак, які стаіць да сёння.

У 1955—1970 гадах парафіян апекаваў ксёндз Мечыслаў Малыніч, які жыў у Слуцку.

Thumb
Мемарыяльная шыльда В. Дуніну-Марцінкевічу

У кастрычніку 1989 года прынята рашэнне пра вяртанне касцёла вернікам, але здзейснілася толькі ў сакавіку 1990 года. 13 ліпеня 1990 года касцёл кансэкраваў біскуп Тадэвуш Кандрусевіч, памылкова даўшы яму тытул Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Пасля рэканструкцыі, якую 9 снежня 1996 года ўчыніў мітрапаліт, кардынал Казімір Свёнтак, у тытул касцёла і парафіі вярнулі гістарычнае імя — Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Remove ads

Сучасныя пробашчы парафіі

Больш інфармацыі Час кіравання, Імя ...

Касцёл у культуры

Касцёл апісаны ў аповесці Фларыяна Чарнышэвіча «Nadberezyńcy» («Надбярэзынцы»), аўтар паказаў яго важным рэлігійным асяродкам палякаў ва Усходняй Беларусі, месца пілігрымак і арганізацыі свят, якія адначасова былі маніфестацыямі польскасці[4].

Зноскі

  1. “Рэпрэсаваная архітэктура” — фільм, які варта глядзець https://baj.by/be/analytics/represavanaya-arhitektura-film-yaki-varta-glyadzec-videa
  2. Кур’ер Польскі, 9 чэрвеня 1903 г.
  3. Tadeusz Poleski (1985) Pastoral work by the Catholic Church in Belorussia (1917—1984), Religion in Communist Lands, 13:3, 298—313, DOI: 10.1080/09637498508431211
  4. Florian Czarnyszewicz: XIII Na Białą Procesję. W: Nadberezyńcy. T. 1. S. 89.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads