Каталонскія землі
тэрыторыі, дзе размаўляюць па-каталонску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каталонскія землі (катал.: Països Catalans) — зона распаўсюджання каталанскай мовы на паўночным усходзе Іспаніі, на поўдні Францыі і на італьянскім востраве Сардзінія, а таксама ў Андоры. Тэрмін увайшоў ва ўжытык у паваенны час, магчыма, па аналогіі з устояным паняццем «баскскія землі». У Іспаніі ён успрымаецца неадназначна з-за пагрозы каталонскага сепаратызму.
Remove ads
Склад
- Іспанія:
- Андора
- французскі дэпартамент Усходнія Пірэнеі
- горад Альгера на Сардзініі (альгерскі дыялект)
Паўночную мяжу распаўсюджання каталанскай мовы сімвалізуе збудаванне, названае «варотамі каталонскіх земляў».
Гісторыя
У Сярэднявеччы на тэрыторыі каталонскіх земляў існавала некалькі дзяржаўных утварэнняў — графства Барселона, графства Русільён, каралеўства Маёрка, каралеўства Валенсія і іншыя. Пасля няўдалай Каталонскай рэвалюцыі (1640—1652 гг.) каталонскія землі былі па Пірэнейскаму міру падзелены паміж Францыяй і Іспаніяй.
Каб пазбегнуць эскалацыі каталонскага сепаратызму Канстытуцыя Іспаніі ўсталёўвае забарону на палітычныя аб'яднанні аўтаномных супольнасцей. Тым не менш паміж каталонскімі землямі ажыццяўляецца шэраг праектаў міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каталонскія землі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads