Усходнія Пірэнеі

дэпартамент Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Усходнія Пірэнеі
Remove ads

Усходнія Пірэнеі (фр.: Pyrenees-Orientales) — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Лангедок — Русільён. Парадкавы нумар 66. Адміністрацыйны цэнтр — Перпіньян. Насельніцтва 392,8 тыс. чалавек (57-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 года.).

Хуткія факты Усходнія Пірэнеі Pyrénées-Orientales, Інфармацыя ...

Плошча тэрыторыі 4116 км². Размешчаны ў межах сістэмы Пірэнеяў дэпартамент на ўсходзе выходзіць да Міжземнага мора, на поўдні мяжуе з Іспаніяй.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 31 кантон і 226 камун. У дэпартаменце распаўсюджана каталанская мова, што дазваляе аднесці яго да каталанскіх зямель.

Усходнія Пірэнеі — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Русільён, замацаванай за Францыяй па Пірэнейскаму міру 1659 г.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads