Пітэр Чарлз Догерці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пітэр Чарлз До́герці або Дохерці, Доэрці (англ.: Peter Charles Doherty; нар. 15 кастрычніка 1940[1][2][…], Брысбен) — аўстралійскі і амерыканскі вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1996 годзе разам з Р. Цынкернагелем «за адкрыцці ў галіне імуннай сістэмы чалавека, у прыватнасці яе здольнасці выяўляць клеткі, заражаныя вірусам».
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Квінслендскі ўніверсітэт у 1962 годзе. Працаваў з 1963 года ў Інстытуце даследаванняў жывёл (г. Брысбен), з 1967 года ў НДІ Эдынбурга. Атрымаўшы доктарскую ступень у 1970 годзе ва ўніверсітэце Эдынбурга, Шатландыя, ён вярнуўся ў Аўстралію. У 1972—1975 і 1982—1988 гадах працаваў у Аўстралійскім універсітэце (г. Канбера). З 1988 года ў дзіцячым шпіталі, адначасова з 1992 года прафесар універсітэта Тэнесі (г. Мемфіс, ЗША).
Аўтар навуковых прац па механізмах імуналагічнай талерантнасці, памяці.
Высветліў механізм распазнавання чужародных клетак імуннымі лімфацытамі.
Доктар філасофіі (1970).
Член Аўстралійскай АН (1983), Лонданскага каралеўскага таварыства (1987).[5]
Remove ads
Узнагароды
- 1997 — Чалавек года ў Аўстраліі.[6]
- 1997 — Ордэн Аўстраліі.[7]
- 1996 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне.
- 1995 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні.
- 1986 — Міжнародная прэмія Гайрднера.
- 1983 — Прэмія Паўля Эрліха і Людвіга Дармштэтэра (ням.: Paul-Ehrlich-und-Ludwig-Darmstaedter-Preis).
Зноскі
- Peter C. Doherty // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Peter DOHERTY // Académie nationale de médecine Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- NNDB — 2002.
- Lewis, Wendy (2010). Australians of the Year. Pier 9 Press. ISBN 978-1-74196-809-5.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads