Кемелішкаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кеме́лішкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Кемелішкі.

Хуткія факты Кемелішкаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рыценскага сельсавета[2]. 3 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Некрашунскага сельсавета[3][4].

26 чэрвеня 1965 года Кемелішкаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Станам на 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 74 населеных пункты[5]. У 2005 годзе скасаваны хутары Балашынка, Нотна, Поплацк і Усвяць. 31 сакавіка 2013 года сельсавет быў перайменаваны ў Рытанскі[6].

Remove ads

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1406 чалавек[7], з іх 84,5 % — беларусы, 11,9 % — палякі, 2,4 % — рускія[8].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads