Клешчавіна

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Клешчавіна
Remove ads

Клешчаві́на[1] (Ricínus) — монатыпны род кветкавых раслін з сямейства Малачайныя. Адзіны від — клешчавіна звычайная (Ricinus communis L.).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Шматгадовая дрэвападобная вечназялёная расліна (у культуры ва ўмовах умеранага клімату вырошчваецца як аднагадовая), вышынёй да 10 м. Сцябло прамое, галінастае, пустое ў сярэдзіне. Лісце на доўгіх чаранках, пальчата-радзельнае. Кветкі раздельнаполыя, у гронкападобных суквеццях. Плод — трохгнёздавая каробачка, у кожным гняздзе якой знаходзіцца адно бліскучае, стракатае семя.

Размнажаецца насеннем. Ядавітая[2].

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Радзіма клешчавіны не вызначана, магчыма, Афрыка (Эфіопія). Натуралізавалася паўсюдна у трапічнай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар’яў, дзе расце ў дзікім або паўкультурным выглядзе. Асноўныя цэнтры культуры — Індыя, Бразілія, Аргенціна, краіны Афрыкі, Кітай і Іран. У Егіпце яна разводзіцца ўжо больш за чатыры тысячы гадоў.

Клешчавіна звычайная (Ricinus communis L.) — святлолюбівая расліна, мезафіт і эўтроф[3].

Remove ads

Выкарыстанне

Алейная, лекавая і дэкаратыўная садовая расліна. У насенні клешчавіны атрымліваецца 48—55 % тлустага алеюрыцыны[4]. Таксама маюцца атрутныя рэчывы (рыцын і рыцынін)[5].

Зноскі

  1. Клешчавіна у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 335.
  2. Сергей Бесараб Токсины растений. User Stories // Хабр — habr.com, 22 ліпеня 2021, 01:21
  3. Клещевина обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 528. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads