Кліманішкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кліманішкі, таксама Клімо́нішкес[1] (літ.: Klimoniškės) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад Дукштаў, на правым беразе ракі Віліі (Нярыс).

Хуткія факты Кліманішкі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У другой палове XIX стагоддзя дзяржаўны засценак у Майшагольскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Кліманішкі занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[2]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[3]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

З 1920 года ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[4]. Засценак знаходзіўся на самай мяжы з Літоўскай Рэспублікай, якую тут утварала рака Вілія.

Паводле перапісу 1931 года, у вёсцы пражывалі 9 чалавек у двух дварах[5].

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года тэрыторыя занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Кліманішкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі 1959пер., 1970пер. ...

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads