Князеўка (Хоцімскі раён)

вёска ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Князе́ўка[1] (трансліт.: Kniazieŭka, руск.: Князевка) — вёска ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бяседавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 23 кіламетры на паўднёвы захад ад Хоцімска, за 19 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Журбін на лініі КлімавічыСураж. Рэльеф раўнінны, на поўдні і паўднёвым захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Батаева—Хоцімск.[2]

Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы (адрэзак шашы), арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.[2]

Remove ads

Гісторыя

Пасёлак быў арганізаваны ў 1897 годзе ва ўрочышчы Пажар, у Былінкавіцкай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні.[2]

З 1919 года вёска ўваходзіла ў Клімавіцкі павет Гомельскай губерні РСФСР. З 20 жніўня 1924 года — у складзе Хоцімскага раёна. З 9 чэрвеня 1927 года да ліпеня 1930 года — у Магілёўскай акрузе БССР. 8 ліпеня 1931 года вёска была перададзена ў Касцюковіцкі раён, але 12 лютага 1935 года вернута ў Хоцімскі раён. З 20 лютага 1938 года — у складзе Магілёўскай вобласці. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.[2]

У Вялікую Айчынную вайну, з чэрвеня 1941 года да 26 верасня 1943 года, вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1942 годзе гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны яна была адбудавана.[2]

З 17 красавіка 1962 года да 30 ліпеня 1966 года вёска знаходзілася ў складзе Касцюковіцкага раёна. У 1986 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Прагрэс» (цэнтр — вёска Батаева).[2]

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Батаеўскага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 20 стагоддзе: 1940 год — 84 жыхары, 21 двор; 1986 год — 46 жыхароў, 19 гаспадарак.
  • 21 стагоддзе: 2007 год — 15 жыхароў, 10 гаспадарак.[2]

Вядомыя асобы

  • П. Р. Ткачоў — ураджэнец вёскі, актыўны ўдзельнік умацавання Савецкай улады ў заходніх раёнах Беларусі. Будучы старшынёй Маларыцкага райвыканкама, быў забіты бандытамі 20 лютага 1947 года.[2]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 208. — 544 с. ISBN 978-985-11-0452-5.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads