Князеўка (Хоцімскі раён)
вёска ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Князе́ўка[1] (трансліт.: Kniazieŭka, руск.: Князевка) — вёска ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бяседавіцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Вёска знаходзіцца за 23 кіламетры на паўднёвы захад ад Хоцімска, за 19 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Журбін на лініі Клімавічы—Сураж. Рэльеф раўнінны, на поўдні і паўднёвым захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Батаева—Хоцімск.[2]
Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы (адрэзак шашы), арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.[2]
Remove ads
Гісторыя
Пасёлак быў арганізаваны ў 1897 годзе ва ўрочышчы Пажар, у Былінкавіцкай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні.[2]
З 1919 года вёска ўваходзіла ў Клімавіцкі павет Гомельскай губерні РСФСР. З 20 жніўня 1924 года — у складзе Хоцімскага раёна. З 9 чэрвеня 1927 года да ліпеня 1930 года — у Магілёўскай акрузе БССР. 8 ліпеня 1931 года вёска была перададзена ў Касцюковіцкі раён, але 12 лютага 1935 года вернута ў Хоцімскі раён. З 20 лютага 1938 года — у складзе Магілёўскай вобласці. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.[2]
У Вялікую Айчынную вайну, з чэрвеня 1941 года да 26 верасня 1943 года, вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1942 годзе гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны яна была адбудавана.[2]
З 17 красавіка 1962 года да 30 ліпеня 1966 года вёска знаходзілася ў складзе Касцюковіцкага раёна. У 1986 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Прагрэс» (цэнтр — вёска Батаева).[2]
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Батаеўскага сельсавета[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 20 стагоддзе: 1940 год — 84 жыхары, 21 двор; 1986 год — 46 жыхароў, 19 гаспадарак.
- 21 стагоддзе: 2007 год — 15 жыхароў, 10 гаспадарак.[2]
Вядомыя асобы
- П. Р. Ткачоў — ураджэнец вёскі, актыўны ўдзельнік умацавання Савецкай улады ў заходніх раёнах Беларусі. Будучы старшынёй Маларыцкага райвыканкама, быў забіты бандытамі 20 лютага 1947 года.[2]
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 208. — 544 с. — ISBN 978-985-11-0452-5.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads