Козырава (станцыя метро)

запланаваная станцыя Мінскага метрапалітэна From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Козырава» (трансліт.: Kozyrava) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на вуліцы Велікаморскай, у раёне чыгуначнай станцыі «Мінск-Паўднёвы», паміж станцыямі метро «Серабранка» і «Мінск-Мір».

Хуткія факты «Козырава»Козырево, Меркаваная дата адкрыцця: ...

На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Мінск-Паўднёвы» (руск.: Минск-Южный)[1]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Козырава»[2], па назве гістарычнага прадмесця Козырава.

18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Козырава»[3].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads