Кіеўскі сквер (станцыя метро)
запланаваная станцыя Мінскага метрапалітэна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Кіеўскі сквер» (трансліт.: Kijeŭski skvier, руск.: Киевский сквер) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Гая, паміж станцыямі «Старавіленскі шлях» і «Максіма Багдановіча».
На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Арлоўская» (руск.: Орловская)[1]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Кіеўскі сквер»[2], па назве паркавай зоны.
18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Кіеўскі сквер»[3].
Remove ads
Зноскі
- Вынікі галасавання Архівавана 2 чэрвеня 2017.. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
- Без "Минск-Мира". В столице утвердили названия станций четвертой линии метро(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads