Міхалова (станцыя метро)
станцыя метро ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхалова (трансліт.: Michalova) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна паміж станцыямі «Грушаўка» і «Пятроўшчына». Уведзена ў эксплуатацыю 7 лістапада 2012 годзе. Размешчана на скрыжаванні вуліцы Гурскага і праспекта Дзяржынскага (Маскоўскі раён).
Remove ads
Гісторыя
У аснове назвы ляжыць назва былой вёскі Міхалова[1], у сувязі з чым у інтэр’еры прысутнічае тэма прыроды — халодны заход.
Будаўніцтва пачалося ў 2007 годзе. Першапачаткова станцыя праектавалася з двума ўваходнымі вестыбюлямі, абсталяванымі эскалатарамі. У далейшым праект станцыі зведаў змены, станцыя была запраектавана на метр бліжэй да зямлі, што дазволіла выключыць неабходнасць устаноўкі эскалатараў.[2] Станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» былі адкрыты 7 лістапада 2012 года[3] у складзе 4-й чаргі першай лініі Мінскага метрапалітэна.
Remove ads
Зноскі
- Управление культуры Мингорисполкома:Именослов столицы(недаступная спасылка)
- Зорныя ночы падземкі, Мінскі кур’ер, № 105, 4 жніўня 2010 года Архівавана 13 кастрычніка 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads