Астэапароз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Астэапароз
Remove ads

Астэапароз (стар.-грэч.: ὀστέον + πόρος — косць + кіпра) — разрэжанне касцявой тканкі шкілета праз страту кальцыю з утварэннем у ёй пустотаў. Ускладненне хваробы вядзе да пералому шыйкі сцягна і пазваночніка, што ўяўляе смяротную пагрозу.

Хуткія факты Астэапароз, МКХ-11 ...
Remove ads

Папярэджанне

Прадухіленню немачы спрыяе багатая на кальцый ежа: малочныя вырабы ёгурт, кефір, сыр і тварог)[3], зялёная гародніна (аліўкі  (бел.), брокалі  (англ.), кроп, ліставая салата, пятрушка, сельдэрэй і цыбуля), арэхі (мігдалы), бабовыя (соя і фасоля), грэчка, інжыр, капуста, абрыкос, морква, рыба (гарбуша  (англ.), лешч і судак), семкі кунжута і сланечніка, цытрусавыя, шпінат і халва[4]. Для засвойвання кальцыю варта 20 хвілінаў штодня знаходзіцца на сонцы і ўжываць багатую на вітамін D ежу (рыбін тлушч і марская рыба, сметанковае масла і яечны жаўток). Дзеля захавання кальцыю ў касцях варта ўнікаць ужывання жывёльнага тлушчу, кавы і солі. Косцеўтварэнню спрыяюць аэробіка  (англ.), бег, плаванне, расцяжка, танцы[5], тэніс і хуткая хада  (англ.). Шчыльнасці косці спрыяюць 50 скачкоў на месцы штодня.

Remove ads

Чыннікі

Да ўзнікнення хваробы вядзе маларухомы лад жыцця  (англ.), нізкая вага, паленне, піццё кавы, газаваных і спіртовых напояў[6], працяглы прыём лекаў (стэроідныя гармоны і тэтрацыкліны  (англ.)). Ускладненні наступных хвароб таксама спрыяюць развіццю немачы: рэўматычныя  (англ.) (рэўматоідны артрыт  (англ.), сістэмная чырвоная ваўчанка  (англ.), анкілазавальны спандыліт) і эндакрынныя хваробы (сіндром Iцэнкі—Кушынга  (англ.), гіперпаратырэоз  (англ.), гіпертырэоз  (англ.)), захворванні страўнікава-кішачнага тракта з парушэннем усмоктвання, хваробы нырак (хранічная ныркавая недастатковасць  (англ.)) і імпатэнцыя[7].

Remove ads

Праявы

Хвароба выяўляецца праз боль у паяснічнай вобласці, крыжы  (англ.) і тазасцегнавых суставах, адчуванне цяжару між лапатак, мышачную млявасць i парушэнне хады, боль і дэфармацыю галёнкаступнёвых суставаў, прыпухласць і боль у ступнях[8]. Таксама адзначаецца змяншэнне росту, скрыўленне пазваночніка, сутаргі ў нагах, ломкасць i слаенне пазногцяў[9], пасівенне валасоў і выпадзенне зубоў[10].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4117183'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5282129'></a>
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q55345445'></a>
  3. Таццяна Палубятка Піце, дарослыя, малако – будзеце здаровыя. — Шчучынская газета «Дзянніца», 15 чэрвеня 2011. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  4. Вольга Цыбульская. Нас не зломіш // Краіна здароўя. — 1 кастрычніка 2009. — № 39 (151). — С. 5.
  5. Вольга Цыбульская. Пры астэапарозе чалавек можа «стаптацца» аж на 10—15 см // Краіна здароўя. — 12 жніўня 2010. — № 39 (208). — С. 5.
  6. Святлана Барысенка. Затрымайся, кальцый // Звязда : Газета. — 28 лютага 2013. — № 39 (27404). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  7. Увага – астэапароз // Звязда : Газета. — 29 кастрычніка 2005. — № 212 (25544). — ISSN 1990-763x.
  8. Вольга Цыбульская. Астэапароз // Звязда : Газета. — 9 чэрвеня 2007. — № 106 (25971). — ISSN 1990-763x.
  9. Святлана Хорсун. Асцярожна: астэапароз, або Чаму трухлявеюць косці // Мінская праўда : Газета. — 19 лютага 2011. — № 32-33. — С. 9. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads