Красны (Смаленская вобласць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Красны (Смаленская вобласць)map
Remove ads

Кра́снымястэчка ў Расіі, пры сутоках ракі Свіной з Мярэю. Адміністрацыйны цэнтр Краснінскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва на 2017 год — 4132 чалавекі. Знаходзіцца за 45 км на паўднёвы захад ад Смаленска, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Гусіна.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Красны — даўняе магдэбургскае места гістарычнай Смаленшчыны, на беларускай этнічнай тэрыторыі. Сярод мясцовых славутасцей вылучалася драўляная Прачысценская царква, помнік беларускага народнага дойлідства XVIII ст.[2]

Remove ads

Назва

Тапонім «Красны» ўтварыўся ад адпаведнага прыметніка, сінонімам якога з’яўляецца слова «прыгожы».

Гісторыя

Ранняе Сярэдневякоўе

Thumb
Панарама. Б. Лавернь, 1840 г.

Першае пісьмовае ўпамінанне пра Красны (Красен) змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1165 годам, калі князь смаленскі Давыд Расціславіч перадаў горад ва ўдзел пляменніку Раману, князю віцебскаму.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

Thumb
Прачысценская царква, 1924 г.

У 1404 годзе Красны далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. З 1508 году места ўваходзіла ў склад Смаленскага ваяводства. У 1514 годзе Красны трапіў пад уладу Маскоўскай дзяржавы.

У 1609 годзе Красны вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае. У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што прызнала Маскоўская дзяржава пры заключэнні Дэулінскага перамір'я 1618 года. Красны ўвайшоў у склад Смаленскага павета. 6 мая 1625 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі Святы Юрый на кані перамагае Зло»[3]. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Красны захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі

Thumb
Герб 1780 г.

Згодна з Андрусаўскім перамір'ем 1667 года Красны аказаўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. Па загаду маскоўскага гаспадара сюды перасялілі салдат з Люцынскага і Дынабургскага гарнізонаў. Места стала лічыцца «дварцовым» сялом.

У 1776 годзе Красны атрымаў статус горада і стаў цэнтрам павета Смаленскай губерні (у 1796—1802 гадах быў заштатным горадам). У 1780 годзе ўлады даравалі Краснаму новы рускі герб. У вайну 1812 года 3—6 лістапада пад Красным адбылася бітва паміж рускім і французскім войскам.

У 1849 годзе ў Красным адкрылася першая школа. На 1850 год у месце было 2 мураваныя, 3 драўляныя грамадскія і 310 прыватных дамоў. Паводле афіцыйных звестак за 1866 год, беларусы складалі 95,39 % насельніцтва Краснінскага павета[4]. У канцы XIX ст. дзейнічалі 4 царквы, працавалі 2-класнае гарадское і 2 прыходскія вучылішчы, земскі шпіталь і 2 аптэкі, штогод адбываліся 3 кірмашы. У гэты час у Красным было 6 прадпрыемстваў, на якіх працавала 6 майстроў і столькі ж работнікаў, апроч якіх было 8 рамеснікаў і 13 чаляднікаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, беларусы складалі 90 % жыхароў Краснінскага павета[5].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Красны абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павета («падраёна») Смаленскага раёна[6]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1922 годзе статус Краснага панізілі да мястэчка. У Другую сусветную вайну з 1941 да 1943 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1985 годзе Красны атрымаў афіцыйны статус рабочага пасёлка гарадскога тыпу.

Remove ads

Насельніцтва

  • XVIII стагоддзе: 1780 год — 860 чал., з іх 145 мяшчан, 59 купцоў, 13 рамеснікаў (4 шаўцы, 4 краўцы, 5 кавалёў)
  • XIX стагоддзе: 1818 год — 773 чал.; 1850 год — 1832 чал.; 1863 год — 2760 чал., у тым ліку 15 католікаў[7]; 1897 год — 2753 чал. (1338 муж. і 1415 жан.), з іх 1276 рускіх (640 муж. і 636 жан.), 1273 беларусы (599 муж. і 674 жан.), 27 палякаў (19 муж. і 8 жан.), 11 немцаў (6 муж. і 5 жан.), 156 жыдоў (70 муж. і 86 жан.), 1 муж. татарын і 3 жан. інш.[8]
  • XX стагоддзе: 1970 год — 3483 чал.; 1979 год — 4316 чал.; 1989 год — 5087 чал.; 1991 год — 5,1 тыс.[9]; 1998 год — 5,1 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2002 год — 4714 чал.; 2005 год — 4,6 тыс. чал.; 2009 год — 4518 чал.; 2012 год — 4309 чал.; 2013 год — 4246 чал.; 2014 год — 4197 чал.; 2015 год — 4150 чал.; 2016 год — 4154 чал.; 2017 год — 4132 чал.;

Інфраструктура

У Красным працуюць сярэдняя і музычная школы, бальніца, дом культуры.

Эканоміка

Найважнейшыя прадпрыемствы Краснага: завод лічыльнікаў электрычных імпульсаў, хлебазавод, ільноперапрацоўчы завод, сыраробны завод, гароднінасушыльны завод, цагельня, друкарня, філіял Смаленскага ВА «Іскра»

Славутасці

Больш інфармацыі Адрас, Апісанне ...
  • Царква Аўраамія Смаленскага (1837)
  • Царква Святога Спаса (1871)

Страчаная спадчына

  • Царква Прачыстай Багародзіцы (XVIII ст.)
  • Царква Святой Кацярыны (1786)
Remove ads

Вядомыя асобы

  • Валерый Булатоўскі[ru] (Нельскі, 1906—1990) — акцёр, рэжысёр і педагог
  • Барыс Эйхенбаўм[ru] (1886—1959) — літаратуразнавец
  • Сяргей Васільевіч Харытончык (нар. 1971) — беларускі спецыяліст у галіне калёснага і гусенічнага машынабудавання.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads